top of page

Жыновіч

Іосіф

Іосіфавіч

    Іосіф Жыновіч нарадзіўся 14 мая 1907 г. у вёсцы Арэшкавічы ў сям'і земляроба. Да 15-гадовага ўзросту ён жыў у Арэшкавічах.

​

   У 1922 г. юнака прынялі салістам-цымбалістам у БДТ-1 (зараз тэатр імя Я. Купалы ў Мінску). Іосіф прадоўжыў адукацыю ў мінскай школе № 11 (цяпер № 42). У 1927 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Вучобу ў БДУ спалучаў з вучобай у Мінскім музычным тэхнікуме.

​

  У 1930 г. кіраўнік, у 1938—1941 гг. саліст, канцэртмайстар і педагог створанага Дзяржаўнага ансамблю народных інструментаў БССР.

 

   У 1931 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. У 1935 г. быў выключаны з кансерваторыі за тое, што яго бацькі «кулакі». Бацькі незадоўга да гэтага былі пазбаўленыя выбарчых правоў, а пасля высланыя з канфіскацыяй маёмасці. Сам Іосіф змяніў прозвішча на Жыновіч. Тэарэтыка-кампазітарскае аддзяленне Беларускай кансерваторыі скончыў у 1941 годзе.

​

   У 1939 г. адбыўся Першы Усесаюзны агляд выканаўцаў на народных інструментах, лаўрэатам якога стаў І. І. Жыновіч (другая прэмія). Падчас вайны быў накіраваны ў Казахскую філармонію, адкуль у складзе канцэртнай брыгады выязджаў на фронт. Пасля вайны вярнуўся ў Мінск.

​

   З 1946 г. Жыновіч прызначаны мастацкім кіраўніком і дырыжорам Дзяржаўнага народнага аркестра БССР(з 1974 г. імя Жыновіча). У Беларускай кансерваторыі Жыновіч заснаваў клас цымбалаў і кафедру народных інструментаў, загадваў ёю да 1963 года. Сярод яго вучняў В. А. Бурковіч.

​

Творчасць:

   Напісаў музычныя творы: «Беларуская мелодыя» для ансамбля цымбалаў і 2 арфаў, «Сказ-быліна аб зямлі беларускай», канцэртныя апрацоўкі народных танцаў «Лявоніха» і «Мікіта».

    Пераклаў для цымбалаў п'есы І. Штрауса, Ф. Шапена, Г. Вяняўскага, Ф. Крэйслера, В.-А. Моцарта, сімфаньеты «Беларускія карцінкі» М. Чуркіна, фіналы першага канцэрта для фартэпіяна з сімфанічным аркестрам і серэнады для струннага аркестра П. Чайкоўскага, фартэпіянныя п'есы «У манастыры» з «Маленькай сюіты» А. Барадзіна і «Багатырскія вароты» з «Карцінак з выстаўкі» М. Мусаргскага, многія іншыя творы замежнай класікі і савецкай музыкі.

​

Ушанаванне памяці:

    У Мінску на доме, дзе жыў І. Жыновіч, усталявана мемарыяльная дошка.

   У яго гонар названая адна з вуліц у мінскім мікрараёне Дамброўка. 

  У 1974 годзе імя Іосіфа Жыновіча было прысвоена Дзяржаўнаму акадэмічнаму народнаму аркестру Беларускай ССР.
 Адзін раз на тры гады праходзіць Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя Іосіфа Жыновіча.

​

​

Крыніца інфармацыі: https://ru.wikipedia.org/wiki/Жинович,_Иосиф_Иосифович

​

Іосіф Жыновіч

​

    Жыновіч (Жыдовіч) Іосіф Іосіфавіч (1907-1974) - выдатны музыкант-цымбаліст, дырыжор, кампазітар і педагог, народны артыст СССР, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.Дзякуючы гэтаму чалавеку цымбалы з вясковага народнага інструмента сталі класічным, канцэртным інструментам. Ён стварыў цымбалазнаўства - навуку пра цымбальнае мастацтва. Сёння цымбалы - адзін з музычных сімвалаў Беларусі.

​

    Іосіф Жыдовіч нарадзіўся 14 мая 1907 г. у вёсцы Арэшкавічы ў сям'і земляроба. Бацька Юзіка іграў на цымбалах і быў музычным майстрам, бабуля ведала шмат народных песень. Гэтыя фактары, відаць, паўплывалі на фарміраванне асобы вясковага хлопца. Да 15-гадовага ўзросту ён жыў у Арэшкавічах.

​

    Лёс звёў Юзіка з чыгуначнікам Міхаілам Іванчанкам, якому спадабалася ігра хлопчыка на цымбалах, і ў 1922 г. ён прывёз юнака ў Мінск, у БДТ-1 (зараз тэатр імя Я. Купалы). Вясковага музыку-самавука прынялі ў тэатр салістам-цымбалістам. Артыстка Ірына Ждановіч успамінала: "Хлопчык прыйшоў у лапцях, яго паслухалі і прынялі, ён быў надзвычай дапытлівы, успрымальны і таварыскі. Усіх ён паважаў і нікога не цураўся".

​

    Іосіф прадоўжыў адукацыю ў мінскай школе № 11 (цяпер № 42). Тут Стась Шушкевіч і Юзік Жыновіч пад кіраўніцтвам Адама Бабарэкі выпускалі насценную газету. Станіслаў Шушкевіч, потым вядомы пісьменнік, расказваў: "Вучыліся разам у працоўнай паказальнай школе пры Белпедтэхнікуме. Удзельнічалі ў самадзейнасці, выпускалі газету на беларускай мове. Упершыню я пачуў цымбалы ў музычнай майстэрні. Калі ўвайшлі туды, Юзік сеў і зайграў. Такога я ніколі не чуў! Гэта было вельмі прыгожа!"

​

    Імкнучыся дасягнуць напеўнага і моцнага гуку, Жыновіч выдаляе траскучасць і брынканне свайго "дзедаўскага" інструмента. У першым беларускім фільме "Лясная быль", знятым Ю.Тарычам у 1926 г., мы бачым ў руках Іосіфа ўдасканаленыя ім малаточкі, падшытыя знізу скурай. На рэканструяваных цымбалах загучалі не толькі вясёлыя танцы, але і трагічная музыка.

​

   Іосіф Жыдовіч скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1931) і Беларускую кансерваторыю (1941).

​

    У 1930 г. ствараецца Дзяржаўны ансамбль народных інструментаў. Жыновіч прызначаны туды кіраўніком. А ў 1935 г. ён быў выключаны з кансерваторыі за тое, што яго бацькі "кулакі".

​

   З 1946 г. наш зямляк прызначаецца мастацкім кіраўніком і дырыжорам Дзяржаўнага народнага аркестра БССР (з 1974 г. імя Жыновіча). У Беларускай кансерваторыі Жыновіч заснаваў клас цымбалаў і кафедру народных інструментаў, загадваў ёю. Напісаў музычныя творы: "Беларуская мелодыя", "Беларускія танцы" і інш., пераклаў для цымбалаў п'есы І. Штраўса, Ф. Шапэна, Г. Вяняўскага, Ф. Крэйслера, В.-А. Моцарта.

​

   Успамінае Антаніна Феліксаўна Казакевіч, жыхарка Арэшкавічаў: "Мой муж Станіслаў Ігнатавіч з дзяцінства дружыў з Іосіфам Жыновічам, раслі разам. Некалькі разоў Жыновіч прыязджаў у Арэшкавічы, адзін раз з сям'ёй, спыняўся ў нас. Гатавалі для яго мачанку, гэта яго любімая страва. Любіў вельмі Арэшкавічы - Свіслач, лес. Сям'ю Жыдовічаў раскулачылі. Бацька памёр у турме НКУС, а маці выратавалася - яе забрала дачка ў Мінск. Хата Жыдовічаў была разабрана і прададзена ўладамі. З часткі яе была пастаўлена хата ў Арэшкавічах, там цяпер жывуць Ерашэвічы. Другая палова бярвенняў была перавезена ў Тальку, каля аптэкі была складзена хата, дзе жылі Хлышчанкі".

​

    У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці знойдзены дакумент"Спіс вучняў, што закончылі поўны курс Арэшкавіцкай 4-гадовай школы ў 1923/24 годзе". У гэтым спісе 5 прозвішчаў. Пад нумарам першым Жыдовіч Юлія Іосіфаўна, узрост 13 год, нацыянальнасць - полька, паступіла ў школу ў 1920 годзе, вучылася 4 гады. Відавочна, што Юля - малодшая сястра Юзіка. Яна маладзейшая за брата на 4 гады. Жыдовічы - выхадцы з дробнай шляхты, католікі, таму ўсведамлялі сябе палякамі.

​

   Яшчэ адзін дакумент з таго ж архіва - "Спіс пазбаўленных выбарчага права па Талькаўскаму сельсавету" за 1933 г. Сярод 49-ці асоб у гэтым спісе пад нумарам 18 стаіць Жыдовіч Язэп, 1873 года нараджэння, сацыяльнае становішча земляроб, месца жыхарства аколіца. Відаць, сям'я Жыдовічаў лічылася заможнай, таму Савецкая ўлада пазбавіла іх выбарчых правоў, а падчас калектывізацыі ў Жыдовічаў адбяруць іх маёмасць, а саміх вышлюць. У любой цывілізаванай краіне імя чалавека такога таленту, як Жыновіч, узняло б з нябыту, праславіла б назву яго малой радзімы. Арэшкавічы маглі б стаць Меккай для музыкантаў, прыхільнікаў таленту маэстра. У нас жа дзяржава зрабіла тое, што таленавіты музыкант павінен быў забыць свае родныя Арэшкавічы на доўгі час, ён нават змяніў прозвішча (Жыдовіч - Жыновіч), каб на яго не ўпала кляймо "сын ворага народа".

​

   У маі 1997 г. споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння І. Жыновіча. З гэтай нагоды ўпершыню (!) Дзяржаўны аркестр народных інструментаў імя Жыновіча прыехаў з канцэртам у Арэшкаўскі сельскі ДК. Здзіўленне, захапленне прыгажосцю музыкі, прафесійнасцю выканання ў гледачоў было бязмежным. Але ж і артысты былі зачараваны прыгажосцю Свіслачы, зялёных аксамітных лугоў малой радзімы вялікага музыкі. Прагучала спадзяванне, што гэта сустрэча будзе мець працяг.

​

​

​

Крыніца інфармацыі: http://old.talka.info/ludzi.html

Гэта цікава:

"Свет далёкай зоркі"

аўтарская праграмма А.Дамарацкага на тэлеканале "Беларусь 3".

Выпуск прысвечаны Іосіфу Жыновічу

Стваральнік сайта:

​

Інтэграваная бібліятэка

ДУА "Блужскі ВПК дзіцячы сад-базавая школа імя М.Чэпіка"

Адрас:

​

Рэспубліка Беларусь

Мінская вобласць  Пухавіцкі раён

аграгарадок Блужа

вуліца Цэнтральная дом 41

bottom of page