Музей Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка
З 1985 года ў Блужскай школе дзейнічае музей Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка.
Мікалай Чэпік - былы выпускнік Блужскай школы, які гераічна загінуў выконваючы інтэрнацыянальны доўг у Аўганістане.
Практычна адразу пасля гібелі Мікалая пачаліся збірацца экспанаты музея. А у 1985 годзе афіцыйна пачаў сваю работу першы ў Рэспубліцы Беларусь музей першага воіна-аўганца - Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка.
Да 2000-х гг. музей быў школьным, а пасля стаў філіялам Пухавіцкага краязнаўчага музея. Дзесьці ў гэты ж час у музеі прайшла рэкастрункцыя. З дапамогай дабрачыннага фонду "Памяць Аўгана" музей быў адрамантаваны, набылося новае абсталяванне і экспанаты.
З самых першых дзён экскурсіі ў музеі праводзяць вучні Блужскай школы. І нават цяпер, калі музей ужо не з'яўляецца школьным, гэтая традыцыя захавалася.
Музей расказвае не толькі аб Мікалае Чэпіке, тут сабраны звесткі аб гісторыі і людзях Блужскага сельскага савета.
Традыцыйным стала правядзенне ў музеі урокаў мужнасці, інфармацыйных гадзін да дня вывада савецкіх войск з Аўганістана, дня гібелі і дня нараджэння Мікалая Чэпіка.
Практычна штогод музей наведваюць воіны-аўганцы і салдаты і афіцэры з 5 брыгады спецыянага празначэння г.М.Горка. Таксама школу і музей наведвалі жыхары Аўганістана, кампазітар Ігар Лучанок, пісьменнікі Леанід Дранько-Майсюк і Эдуар Акулін, сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч.
Вучні школы праводзяць экскурсіі ў музеі
На здымку вучаніца школы
Кірыновіч Святлана, 1985г.
Вучні школы ў музеі на ўроку мужнасці ў дзень вывада савецкіх войск з Аўганістана, 15 лютага 2018 г.
Экскурсію для гасцей з г.Мінска праводзяць вучаніцы школа Злобіч Марыя і Марчук Ксенія
лютыы 2014 г.
Гэта цікава:
Музей знаходзіцца па адрасе: аграгарадок Блужа, вул.Цэнтральная д.41, будынак школы, 2 паверх.
Графік работы музея: Аўторак - Пятніца з 11.00 да 16.00 (абед з 13.00 да 13.30)
Суббота з 11.00 да 13.00
Дамовіцца пра экскурсіі
можна па тэлефоне: 8(01713) 96-1-69, 8(01713) 34-1-43