top of page

Дзям'янаўка

       Назва паходзіць ад імя Дзям’ян.

 

      Вёска ў Блужскім с/с. За 21,5 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 76,5 км ад Мінска, 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы. 20 гаспадарак, 40 жыхароў (2012).

 

      У канцы 19 ст ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерніі, 2 двары, 10 жыхароў. У 1908 г. 10 двароў, 44 жыхары; у 1917 г. 21 двор, 132 жыхары. З лютага да снежня 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў складзе БССР. У ВАВ з кана чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У 1960 г. вёска ў Талькаўскім с/с, 151 жыхар. У 2002 г. 26 гаспадарак, 49 жыхароў. У 2010 г. вёска ў Блужскім с/с, 22 гаспадаркі, 43 жыхары. У 2013 г. – на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.

 

 

 

Крыніца інфармацыі:

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.

bottom of page