top of page

Шаціла

Іван

Браняслававіч

І. Б. Шаціла з сястрой Янінай і пляменніцай Галяй. 
Фота 1968 года.

   Іван Браніслававіч Шаціла (1910-1977) - акцёр тэатра і кіно, народны артыст БССР. Нарадзіўся ён у Тальцы ў 1910 г. і жыў тут да 1927 г.

    Успамінае сястра артыста Яніна Браніславаўна Голуб: "Ва ўзросце 7 год Ваня пайшоў вучыцца ў прыватную школу. Ужо ў дзяцінстве ў яго выявіліся артыстычныя здольнасці, актыўна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці. Тады і з'явілася жаданне стаць артыстам. У 1927-1932 гг. вучыўся на артыстычных курсах, а потым працаваў у тэатры Я. Купалы, у Рускім тэатры імя М. Горкага. Іграў у спектаклях разам з такімі артыстамі, як Глебаў, Ржэцкая, Станюта.

Чалавек ён быў вельмі добразычлівы, сардэчны, вясёлы. Прыязджаў часта да нас у госці ў Тальку".

   Іван Браніслававіч Шаціла скончыў драматычныя курсы імя Ф.Дзяржынскага ў 1932 г. У 1932-1961, 1967-1971 гг. працаваў у тэатры імя Я. Купалы, а ў 1961-1967 гг. - у тэатры імя М. Горкага. Сыграў на сцэнах гэтых тэатраў шмат цікавых, рознапланавых роляў: Рыгора ў "Партызанах" К. Крапівы, Якіма Сароку ў "Паўлінцы" Я. Купалы, Міколу Вераса ў "Пяюць жаваранкі" К. Крапівы, Алега Кашавога ў "Маладой гвардыі" паводле А. Фадзеева і інш.

  Акрамя таго, І. Шаціла здымаўся ў фільмах "Пяюць жаваранкі", "Першыя выпрабаванні", "Вуліца малодшага сына", "Масква - Генуя", выступаў як чытальнік на Беларускім радыё, удзельнічаў у радыёпастаноўках.

Крыніца інфармацыіhttp://old.talka.info/shaz.html

bottom of page