Насыцк
Паходзіць назва ад слова «насыціцца», значыць наесціся, быць сытым.
Вёска ў Блужскім с/с. За 17 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 71 км. ад Мінска, 3 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы. 10 гаспадарак, 12 жыхароў (2012).
У канцы 19 ст. ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерніі, 16 двароў, 110 жыхароў, побач аднайменнае ўрочышча (яно ж Спасава), 16 двароў, 107 жыхароў; фальварак Насыцк. У 1908 г. 31 двор, 125 жыхароў.З лютага да снежня 1918 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з жніўня 1919 г. да ліпня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў БССР. У 1920-я г. адкрыта школа 1-й ступені. У 1926 г. 30 двароў, 159 жыхароў. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У 1960 г. вёска ў Талькаўскім с\с, 121 жыхар; у 2002 г. 20 гаспадарак. 29 жыхароў. З 2010 г. ў Блужскім с/с, 11 гаспадарак, 13 жыхароў. У 2013 г. на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскага заовда ігрыстых він”.
Крыніца інфармацыі:
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.