top of page

Паўловіч

Уладзімір

Свірыдавіч

     Беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук.
 
    Нарадзіўся 25 жніўня 1946 года ў в. Бабы Блужскага сельскага савета ў сялянскай сям'і. Скончыў 8 класаў у Блужскай сярэдняй школе, а ў 1964 годзе 11 класаў у СШ №62 г. Мінска з сярэбраным медалём. У 1969 годзе паспяхова скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў накіраваны на працу ў Інстытут фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. З гэтым інстытутам звязана навуковая дзейнасць В. С. Паўлавіча. У 1999 годзе ён абараніў доктарскую дысертацыю ў Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі НАН Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час навуковец працуе галоўным навуковым супрацоўнікам у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі НАН Рэспублікі Беларусь. Аўтар каля 90 навуковых прац. Даследуе спадчыну Ф. Скарыны, аўтар шматлікіх вершаў на беларускай мове (псеўданім Уладзя Прон).

bottom of page