top of page

Чароты

     Назва выразна гаворыць аб сваім паходжанні, лёгка тлумачыцца прыроднымі асаблівасцямі мясцовасці.

    Вёска у Блужскім с/с. За 29 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 84 км. ад Мінска, 10 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы. 5 гаспадарак, 7 жыхароў (2012).

 

    Заснавана ў 1920-я г. У 1926 г. пасёлак у Талькаўскім с/с, 17 двароў, 95 жыхароў. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіраваны нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У 1960 г. пасёлак, 82 жыхары. У 1981 г. ў калгасе імя С.М.Кірава. У 2002 г. вёска у Талькаўскім с/с, 6 гаспадарак, 7 жыхароў. З 2010 г. вёска ў Блужскім с/с, 7 гаспадарак, 10 жыхароў. У 2013 г. на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.

 

 

 

Крыніца інфармацыі:

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.

bottom of page