Гайдучонак
Любоў
Георгіеўна
Любоў Георгіеўна Гайдучонак пражыла кароткае але яркае жыццё. Яна нарадзілася у вёсцы Берлеж, закончыла школу, уступіла ў камсамол, пасля працягвала вучыцца ў педаггічным інстытуце ў Мінску. Пасля заканчэння яго працавала настаўніцай у адной са школ горада Рыгі.
У пачатку Валікай Айчыннай вайнны Л.Г.Гайдучонак эвакуіравалася у Маскву. Яна пачала хадайнічаць перад ЦК ВЛКСМ Беларусі аб накіраванні яе ў тыл ворага. Гэта просьба настаўніцы-камсамолкі была задаволена.
Непрыкметна прайшлі дні вучобы на спеціяльных курсах. I вось 28 ліпеня 1942 года ЦК ЛКСМБ зацвердзіў Любоў Георгіеўну сакратаром Мінскага падпольнага райкома камсамола і ўпаўнаважанай ЦК ЛКСМБ па Мінскай зоне. У жніўні 1942 года з групай камсамольскіх работнікаў яна пераходзіць лінію фронту і прыбывае на тэрыторыю Мінскага раёна, дзе пачынае падпольную работу. Са жніўня 1942 гола па снежань Л.Г. Гайдучонак адначасова працавала упаўнаважанай ЦК ЛКСМ Беларусі па г.Мінску. Яна наладіла сувязь з уцалелымі пасля вераснёўска-кастрычніцкіх арыштаў камсамольска-маладзёжнымі падпольнымі арганізацыямі і групамі якія дзейнічалі ў сталіцы рэспублікі.
З 1 верасня 1942 года па 20 мая 1943 года Люба Гайдучонак з'яўляецца членам Мінскага падпольнага міжрайкома камсамола, які кіраваў камсамольскай работай у Мінску, Пухавіцкім, Рудзенскім, Дзяржынскім, Заслаўскім, Мінскім і Чэрвеньскім раёнах. Пад кіраўніцтвам міжраённага камітэта партыі Мінскі міжрайком камсамола разгарнуў работу па аказанню дзейснага супраціўлення ворагу у г. Мінску. Мужна выконвала баявыя заданні партыі Любоў Георгіеўна Гайдучонак. Яна не раз наведвала зруйнаваны горад, інструктавала падпольшчыкаў, дапамагала ім арганізаваць у суровых і складаных умовах акупацыі камсамольскае падполле, давала заданні, правярала іх выкананне.
Яна стварыла камсамольскія арганізацыі ў партызанскіх атрадах і ў шматлікіх населеных пунктах Міншчыны, асабіста прымала ўдзел у баявых аперацыях народных мсціўцаў.
У маі 1943 г., вяртаючыся з чарговага задання ў міжрайком камсамола. Л.Г Гайдучонак з групай таварышаў трапіла на засаду гітлераўцаў. Народныя мсціўцы ўступілі ў няроўны бой. У час яго адважную камсамолку параніла ў абедзве нагі. Да апошняга патрона адстрэльвалася Люба, прыкрываючы адыход баявых сяброў. Кінуўшы застаўшыеся дзве гранаты Люба апошнюю кулю пусціла сабе у сэрца.
У цэнтры Пухавіцкага раёна, у парку горада Мар'іна Горка, стаіць помнік. На мемарыяльнай пліце залатымі літарамі напісана "Адважнай камсамольцы-падпольшчыцы Любе Гайдучонак (1921-1943 гг. ) ад камсамольцау і моладзі раёна". Помнік устаноўлены па рашэнню справаздачна-выбарчай камсамольскай канферэнцыі на сродкі сабраныя ў час камсамольскіх суботнікаў і нядзельнікау.
Крыніца інфармацыі:
Гайдучон Л.Г.: краязнаўчы паказальнік літаратуры/ Пухавіцкая цэнтральная бібліятэка. - М.Горка, 2001.