Бабы
Вёска у Блужскім с/с за 15 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 69 км. ад Мінска, 8 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы. 22 гаспадаркі, 51 жыхар (2012).
У канцы 18 ст. вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерніі. У 1800 г. 8 двароў, 98 жыхароў; фальварак, карчма. У сярэдзіне 19 ст. ўласнасць В.Завадскай. У 1870 г. вёска у Пухавіцкай воласці. У 1883 г. адбываліся сялянскія хаваляванні. У 1897 г. вёска, 36 двароў, 220 жыхароў; маёнтак – 5 жыхароў. У 1908 г. ў вёсцы 48 двароў, 325 жыхароў, у маёнтку 76 жыхароў; у 1917 г. ў вёсцы 57 двароў, 337 жыхароў, у маёнтку 149 жыхароў; два млыны, крупадзёрка, сукнавальня. З лютага да снежня 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў складзе БССР. У начатку 1920 г. створаны саўгас “Молат”; у 1924 г. меў 547,2 дзес.ўгоддзяў, была школа 1-й ступені. У пачатку 1930-х г. створаны калгас “Энергія”, была кузня. У ВАВ спалена фашыстамі. Пасля вайны адноўлена. У 1960 г. вёска, 195 жыхароў. У 2002 г. вёска ў Блужскім с/с, 26 гаспадарак, 55 жыхароў; у 2010 г. 25 гаспадарак, 62 жыхары. У 2013 г. – на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.
Крыніца інфармацыі:
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.