Калінаўка
Назва выразна гаворыць аб сваім паходжанні, лёгка тлумачыцца прыроднымі асаблівасцямі мясцовасці.
Вёска у Блужскім с/с. За 29,5 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 81,5 км. ад Мінска, 10,5 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы. У вёсцы ніхто не жыве (2012).
Заснавана у 1920-я г. У 1926 г. пасёлак, 11 двароў, 76 жыхароў. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У 2002 г. вёска ў Талькаўскім с/с, 2 гаспадаркі, 2 жыхары. З 2013 г. вёска ў Блужскім с/с.
Крыніца інфармацыі:
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.