Шелехава
Вёска ў Блужскім с/с. За 23 км. на Пд ад Мар’інай Горкі, 78 км. ад Мінска, 14 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2012).
У канцы 19 ст. ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерніі, 9 жыхароў. У 1917 г. ўрочышча – 4 двары, 42 жыхары; засценак – 7 двароў, 30 жыхароў; хутар – 3 двары, 22 жыхары. З лютага да снежня 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, са жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў БССР. У 1926 г. хутар, 18 двароў, 89 жыхароў. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У 2002 г. у Суцінскім с/с, 6 гаспадарак, 7 жыхароў, у саўгасе “Суцінскі”. У 2010 г. пасёлак Шэлехаў, 3 гаспадаркі, 3 жыхары. У 2013 на тэрыторыі СВК “Суцінскі”. З 2013 г. вёска ў Блужскім с/с.
Крыніца інфармацыі:
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.