top of page

Помнікі гісторыі

аграгарадок Блужа

Млын

  У 1912 годзе ў Блужы быў пабудаваны двухпавярховы млын. Сам драўляны млын не захаваўся, але застаўся механічны цэх.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

   У цэтры в. Блужа пахавана 45 воінаў і 5 партызан, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных – воіны 1-га гвардзейскага Данскога танкавага корпуса 65-й арміі 1-га Беларускага фронту, што загінулі ў час вызвалення вёскі ў пачатку ліпеня 1944 г. У 1975 г. на магіле ўстаноўлена стэла.

Брацкія магілы савецкіх воінаў на мясцовых могілках 

   У в. Блужа, на могілках (мясцовая назва – першае, блізкае, майскае) 2 магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941-1944 гг. у ваколіцах вёскі і пахаваныя мясцовымі жыхарамі  і яшчэ 4 магілы на могілках (мясцовая назва – другое, блужскае, далёкае).

Помнік землякам

  У в. Блужа, насупраць будынка сельвыканкама у памяць 223 землякоў, якія загінулі ў гады ВАВ, у 1968 г. усталяваны помнік-скульптура пажылога чалавека ў смутку і 4 стэлы з імёнамі тых, хто загінуў.

Помнік Герою Савецкага Саюза Мікалаю Чэпіку

   У цэнтры в. Блужа, побач з брацкай магілай савецкіх воінаў і партызан, пахаваны Герой Савецкага Саюза Мікалай Пятровіч Чэпік, які загінуў выконваючы інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане ў 1980 годзе. У 1981 г. на магіле героя усталяваны бронзавы бюст.

 
  На будынку Блужскай школы, у якой вучыўся М.П.Чэпік усталяваная мемарыяльная дошка.

вёска Суцін

Брацкая магіла савецкіх воінаў

   У в. Суцін, каля будынка сельвыканкама пахаваны 23 воіна, якія загінулі ў 1941 г. і ў пачатку ліпеня 1944 г. у баях за вызваленне вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1972 г. на магіле пастаўлены абеліск, на якім таксама ўшанавалі памяць землякоў, якія загінулі ў гады ВАВ.

вёска Каменка

Магіла ахвяр фашызму

   На заходняй ускраіне в. Каменка, у садзе, пахаваны 10 жыхароў вёскі (сем'і партызан), якіх нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 23 студзеня 1943 года. У 1958 г. на магіле ўстаноўлена стэла.

вёска Талька

Магіла ахвяр фашызму

   На захад ад в. Талька ў 59-м квартале Цэльскага лясніцтва пахавана 280 мірных жыхароў, якіх нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі ў верасні 1941 года. У 1950 г. на магіле ўсталяваны Абеліск.

Брацкая магіла савецкіх воінаў

   У в. Талька, на мясцовых могілках пахавана 2 воіна Чырвонай Арміі, якія загінулі ў гады ВАВ. У 1975 г. на магіле усталяваны Абеліск.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

   У в. Талька, каля будынка чыгуначнага вакзала пахавана 10 воінаў і 7 партызан, якія загінулі ў гады ВАВ. Сярод пахаваных-партызан, грамадзянін Чэхаславакіі Вільем Гамула (1924 – 1944). У 1961 г. на магіле ўсталяваны помнік-скульптура воіна і камень з мемарыяльнай дошкай.

вёска Арэшкавічы

Помнік прыроды

   Каля в.Арэшкавічы на беразе ракі Свіслач знаходзіцца крыніца. Мясцовыя жыхары завуць яе "Кіпячка". Вада у крыніцы смачная, таму бяруць яе не толькі жыхары Арэшкавіч, але і жыхары навакольных вёсак. 

Кіпячка - гэта невялікая крынічка, што б'е з-пад высокага берага Свіслачы. Калі глядзіш на гэты ключ, то здаецца, што вада кіпіць. Пра Кіпячку расказваюць вось такую легенду. 

    Многа-многа гадоў, а можа, і стагоддзяў назад, калі яшчэ па рацэ Свіслачы плавалі на суднах - вялікіх ладдзях, на яе высокім беразе стаяла царква. Была яна белая, высокая, з вострымі вежачкамі наверсе. Кажуць, злыя людзі пачалі бурыць царкву. Тады зямля раскалолася і царква правалілася скрозь зямлю. Зямля схавала яе. А на месцы царквы стала біць крынічка. Вада "кіпіць" і невялічкім ручайком сцякае ў Свіслач. Вада празрыстая, чыстая, вельмі смачная. Яна доўга захоўваецца дома. Людзі лічаць гэтае месца святым і ахоўваюць яго. Існуе звычай: хто ўпершыню наведвае Кіпячку, павінен кінуць у яе манетку на шчасце. Кажуць, што калі прыкласці вуха да зямлі і прыслухацца, то можна пачуць з-пад зямлі звон той царквы.

bottom of page