top of page

Вялікая Айчынная вайна ў лёсе вёскі

    У нашай краіне няма ні адной вёскі, ні адной сям'і, якую б не закранула Айчынная вайна. Я аставіла пасля сябе незагойную рану, якую мы будзем памятаць яшчэ доўга.

    Так і ў гісторыі Блужскага сельскага савета Вялікая Айчынная вайна займае асобнае месца. Жыхары аграгарадка Блужа помняць і паважаюць усіх, хто абараняў Радзіму. 

 

    У цэтры аграгарадка ў гонар загінуўшых на франтах вайны 212 землякоў стаіць помнік з імёнамі ўсіх, хто так і не вярнуўся дамоў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  У Блужы ёсць брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні вёскі. Штогод 9 мая тут праходзяц мітынгі. На мясцовых могілках таксама знаходзяцца брацкія магілы савецкіх салдат, якія загінулі ў гады вайны каля нашай вёскі. 

     Традыцыйным стала шэсце бессмяротнага палка ў Дзень Перамогі.

bottom of page