top of page

Рудня

    У аснове гэтай назвы ляжыць слова «руда». На Беларусі каля 80 назваў з коранем «руд». Такая назва падказвае, што паселішча ўзнікла ў той мясціне, дзе некалі здабывалі ці выплаўлялі з балотнай руды жалеза. (У Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, якраз у тых мясцінах, дзе знаходзіцца вёска Рудня, геолагі знайшлі жалезную руду. )

 

     Вёска ў Блужскім с/с. За 21 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 76 км. ад Мінска, 22 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы, каля р.Талька (прыток р.Свіслач). 7 гаспадарак, 10 жыхароў(2012).

 

     У 19 ст. ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерніі. У 1897 г. 7 жыхароў, млын; у 1908 г. 4 двары, 20 жыхароў. З лютага да снежня 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, са жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў БССР. У 1921 г. 3 двары, 10 жыхароў; у 1926 г. 9 двароў, 44 жыхары. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944г. акупіравана нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У 1960 г. вёска ў Талькаўскім с/с, 85 жыхароў.У 2002 г. 12 гаспадарак, 19 жыхароў, у калгасе імя С.М.Кірава, у 2007 г. 9 гаспадарак, 14 жыхароў. У 2010 г. вёска ў Блужскім с/с, 8 гаспадарак, 11 жыхароў. У 2013 г. на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.

 

 

Крыніца інфармацыі:

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.

bottom of page