top of page

МЯСЦОВЫЯ ШКОЛЫ

      Першая школа ў нашай мясцовасці адкрылася ў 1869 г. пры Блужскай Успенскай царкве. Багацейшыя сяляне з Арэшкавічаў, Суціна, Слабодкі аддавалі cвaix хлопчыкаў у гэтую школу.

​

    Талька ў тыя часы была пераважна яўрэйскім мястэчкам. Дзяцей сваіх яўрэі вучылі ў школцы пры Талькаўскай сінагозе, што стаяла насупраць цяперашняй Талькаўскай аптэкі.

 

      У Суціне жылі пераважна католікі-шляхта. Многія з ix былі пісьменнымі. Напэўна, дзетак-католікаў вучыў ксёндз пры касцёле св. Антонія на Сарафіне.

 

    У 1911г. на Беларусі нарэшце была праведзена земская рэформа — створаны органы мясцовага самакіравання — земствы, якія адкрывалі на свае сродкі школы, бальніцы. Ужо ў 1912г. у нашай мясцовасці земства адкрывае 4 новыя школы — у Арэшкавічах, Слабодцы, Спічніку i Суціне.

​

    У «Памятнай кніжцы Мінскай губерні на 1913г.» спіс школ нашага краю выглядае наступным чынам: Блужскае аднакласнае народнае вучылішча — Любоў Лісіцкая, Аляксандра Шымко; Арэшкавіцкае — Алена Русава; Слабода-Талькаўскае — Аляксандра Ржэцкая; Спічнікоўска-Сталыпінскае — Амвросій Рудкоўскі; Суцінскае — Аляксандра Бяляева.

 

    Першыя настаўнікі

​

   Наталля Васільеўна Ярмак — маці Мікалая, Яўгена, Людмілы i Сцяпана. Нарадзілася яна ў 1856 г. у вёсцы Тонеж Мазырскага павета Мінскай губерні. Закончыла 6-класнае духоўнае жаночае вучылішча ў Парычах Бабруйскага павета ў 1874 г. Вядома, што ў 1912 г. яна працавала ў Пухавіцкім народным вучылішчы, а з 1913 г. у Суціне разам са сваім сынам Мікалаем. У 1922 г. яны абодва згадваюцца ў дакументах як шкрабы (школьныя работнікі) Суцінскай школы.

​

 Мікалай Лявонавіч Ярмак, 1887 года нараджэння, скончыў у 1907 г. Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. З гэтага часу працаваў настаўнікам — у 1912 г. у вёсцы Угалец, у 1913-1926 гг. у Суціне, а з 1926 да 1946 г. жыў i працаваў у Арэшкавічах. Цяпер у нашай школе вучацца прапраўнукі Мікалая Ярмака — Алікавы Алег, Маша i Насця, Кінзякееў Сяргей.

​

  Людміла Лявонаўна Ярмак нарадзілася ў 1893 г. у Мінску, закончыла Мінскія 2-гадовыя педагагічныя курсы ў 1916 г. З 1918 г. працавала настаўніцай у Слабода-Талькаўскай школе. У 20-30-я гг. яе перавялі ў вёску Турын, i там яна працавала, напэўна, аж да самай пенсіі. Пасля вайны яна зноў пераязджае ў Тальку, напэўна, каб быць бліжэй да брата Мікалая, што жыў са сваёй вялікай сям’ёй у Арэшкавічах. Сваёй сям’і ў Людмілы Лявонаўны не было.

​

  Яўген Лявонавіч Ярмак нарадзіўся ў 1892 г., закончыў Нясвіжскую семінарыю ў 1912 г. У 20-я гг. працаваў ва Угодзінскай школе, потым з’ехаў у Расію, там таксама працаваў настаўнікам.

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

 

 

 

 

 

 

     Пра Сцяпана Ярмака вядома толькі тое, што ў 1925 г. ён працаваў настаўнікам у Капейніцкай школе Пухавіцкага раёна. Вось такая настаўніцкая дынастыя Ярмакоў.

Ярмак Яўген Лявонавіч з жонкай. Фота 1913 года.

Школа ў Тальцы

    Адчынілася Слабода-Талькаўская школа ў 1912г. Першай настаўніцай была Аляксандра Ржэцкая. У пачатку 20-х гг. у Тальцы было 3 школы: беларуская (Слабода-Талькаўская), у якой настаўнічалі Ярмак Людміла і Жлобіч Іван; Талькаўская польская - Альшамоўская Алена і Тамашэўская Браніслава, і яўрэйская, дзе працаваў Кантаровіч Абрам. Вучняў было шмат, а настаўнікаў мала, таму аднаму настаўніку даводзілася вучыць па 2 класы (80 чалавек). Да ліку такіх настаўнікаў адносіцца Ярмак Мікалай, які працаваў у Суцінскай школе, а пасля яго сястра Людміла стала настаўніцай у Слабода-Талькаўскай школе. У 20-я гг. Талькаўская школа была пачатковай. У канцы 20-х адбыўся переход да сямігодкі.

​

    У 1932г. быў пабудаваны першы будынак новай школы, да гэтага часу яна размяшчалася ў наёмных памяшканнях, а трохі пазней (у 1933г.?) быў пабудаваны той будынак, у якім мы зараз вучымся, але тады ён быў без прыбудоў. У той час загадчыкам школы быў Ермалінскі Феафіл Зіноўевіч, ён кіраваў будаўніцтвам.

​

   У 1937г. Талькаўская школа пачала пераход да дзесяцігодкі, і ў 1939г. адбыўся першы выпуск 10 класа. Сярод выпускнікоў 1939/40 г. было шмат настаўнікаў i ваенных. Матусевіч Вольга Барысаўна i Бузук Леанід Вячаслававіч сталі настаўнікамі ў Талькаўскай школе. Гіліцкая Вера Віктараўна стала заслужанай настаўніцай БССР, Якімчык Ганна Адамаўна - у Суціне, Баль Вольга Ільінічна працавала настаўніцай у Лапічах. Лысакоўскі Іван Леапольдавіч стаў генерал-маёрам КДБ БССР, Шлёма Шмідт выкладаў у Маскоўскім ваенным вучылішчы.

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

Першы выпуск Талькаўскай школы 10-годкі. Фота 1939 года.

1-ы рад (злева направа): Іда Зубарава, Аня Доўнар, Вольга Матусевіч, Ніна Мамчанкава, Марыя Траццяковіч.
2-гі рад: Прохар Нічыпаравіч Пятруша, Мікалай Дзянісавіч Лабудзёў, Пётр Мікалаевіч Злобіч, Бірыла, Мендэль Ліўшыц.
3-ці рад: Прановіч, Шлёма Шмідт, Ала Мамчанкава, Лейба Розін, Зіна Акуліч, Іван Лысакоўскі.

​

   

   Шмат вучняў школы пайшлі на вайну і загінулі ў партызанах ці на фронце. Вось ix прозвішчы: Эма Лысакоўская, Аляксандр Пармон, Іван Абрамовіч, Мікалай Паўловіч, Уладзімір Кушнерчык, Уладзімір Марцінчык, Мота Левін, Іван Нікіфарук, Мікалай Рак.

​

    Перад вайной дырэктарам школы быў Бірыла. Калі пачалася вайна, фашысты дазналіся аб тым, што гэты чалавек камуніст, i павесілі яго на школьным двары. Былі сярод настаўнікаў i рэпрэсаваныя сталінскім рэжымам у 30-я гг.: Самускевіч - загадчык Талькаўскай школы, Вайлевіч - настаўнік гісторыі і Байчык Нічыпар Лаўрэнцьевіч - настаўнік рускай мовы.

​

     Пасля вайны ў будынку Талькаўскай школы быў дзіцячы дом.

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

​

   

​

Выхаванцы дзіцячага дома.
Пасля вайны ў Тальцы быў 
дзіцячы дом для дзяцей-сірот.

 

​

     У пасляваенныя гады (1947-1957) дырэктарам стаў Барысенка Іван Вікулавіч. Менавіта ён кіраваў асушэннем балота, на якім стаяла школа, а таксама пасадкай саду на прышкольным участку. У гэты час настаўнікамі працавалі: Бузук Леанід Вячаслававіч, Няхаі Аляксандр Сцяпанавіч i Вольга Андрэеўна, Барысенка Вольга Мікітаўна (з дому Матусевічаў), Лагунчык быў завучам, Баешка Paica Іванаўна, Аляшкевічы Станіслаў Паўлавіч i Марыя Іванаўна i інш. З 1957 па 1961 г. дырэктарам Талькаўскай школы быў Хазяеў Іван Ціханавіч.

​

   У 50-я гг. у Талькаўскай школе выкладаў беларускую літаратуру знакаміты байкапісец Міхась Скрыпка. У 1962г. Кандрацьева Таццяна Антонаўна, якая працавала бібліятэкарам Талькаўскай сельскай бібліятэкі, дасягнула высокага выніку: у бібліятэцы было 1500 чытачоў, 25 тысяч кнігавыдач. За гэта яна была ўзнагароджана граматамі i два разы ездзіла ў Маскву на Усесаюзны злёт вясковых бібліятэкараў.

​

    Увесь гэты час ушколе працавала шмат гурткоў: драматычны, танцавальны, музычны ансамбль.У 30-я гг. стаў працаваць гурток юных краязнаўцаў "Наш край". Яго ўзначальваў Рабцэвіч Анісім Рыгоравіч. Ён быў адукаваным чалавекам: выкладаў рускую мову, літаратуру, батаніку i матэматыку. Анісім Рыгоравіч сабраў i аформіў багаты гербарый раслін Мінскай вобласці i вёсак, размешчаных вакол Шацка i ў Шацку, колькасцю 15 папак i вагой 50 кг. 

​

      У 2016 годзе Талькаўская школа была зачынена. 

Настаўнікі Талькаўскай школы.
Фота 1952 года.

Настаўнікі і вучні
Талькаўскай школы.
Фота 1957 года.

Школа ў Суціне

   Суцінская школа была адчынена ў 1912 г. земствам. Гэта было аднагадовае народнае вучылішча. Настаўніцай тады працавала Аляксандра Бяляева. З 1913г. тут працавалі Наталля Ярмак i яе сын Мікалай.

​

   У 20-30-я гг. у Суціне было дзве школы - беларуская i польская.


  У 1925-26 гг. у Суцінскай польскай 4-гадовай школе вучыліся 102 вучні, загадчыцай школы была Вішнеўская Юзэфа, а настаўніцай Вернікоўская Станіслава. У беларускай Суцінскай школе настаўнічаў адзін Мікалай Ярмак.

​

  У канцы 20-х абедзве Суцінскія школы становяцца 7-годкамі. Увесь гэты час школы не маюць свайго будынка i працуюць у наёмных памяшканнях. У пачатку 30-х у Суціне пачалі будаваць новую школу. Была яна драўляная, аднапавярховая, падобная на цяперашнюю Талькаўскую. У адным будынку працавалі польская i беларуская школы. Польскую закрылі ў 1937г.

​

   Ян Віктаравіч Корзюк, 1925 года нараджэння, жыхар Суціна, успамінае сваіх настаўнікаў у 1934-1941 гг. Дырэктарам школы быў Кавалёў, выкладаў гісторыю, першая настаўніца - Шкурдзюк. У 4-м класе вучыла Алена Міхайлаўна Зайцава ( з дому Захарэвічаў) - родам з Суціна, вельмі добрая настаўніца. Ермалюгіна выкладала алгебру i фізіку. Дужа падабаліся Яну ўрокі рускай мовы i літаратуры, што вёў Агееў Іван Мінавіч. Баяліся суцінскія дзеці настаўніка Баброўскага. У польскай школе вучыў Бабіцкі. Запомніўся Блізнюк Іван Іванавіч з урокамі беларускай мовы i літаратуры.

​

  У час рэпрэсій 1937-1938 гг. настаўнікі Бабіцкі, Баброўскі, Шкурдзюк, Станіцкі былі арыштаваны i прапалі. Нядоўга папрацаваў у Суціне, а потым у Тальцы, гісторык Вайлевіч - адукаваны, разумны, прыгожы, таксама трапіў пад каток сталінскіх рэпрэсій.

​

   Тыя суцінскія вучні, што хацелі закончыць 10-годку, мусілі працягваць вучобу ў Тальцы. У 1936/37 навучальным годзе тут быў адкрыты восьмы клас, а ў 1939г. 10 класаў закончыў першы выпуск Талькаўскай 10-годкі. У гэтым класе было 58 вучняў, а скончылі курс толькі 28 чалавек. Сярод ix былі з Суціна Матусевіч Вольга i Булынка Соня, а з Мацеевіч Бурачэўская Яніна. У 1940г. Талькаўскую 10-годку закончылі Якімчык Ганна з Шэлехава i Скіндэр Альбіна з Суціна. Усе, хто вучыўся ў гэты час у Суцінскай школе, добра помняць Альбіну Скіндэр. "Была вельмі прыгожая, вясёлая, артыстычная, iграла на гармоніку. Помню, ставілі ў Талькаўскай школе п'есу К. Крапівы "Партызаны". Пана Ендрыхоўскага iграў Лысакоўскі, а Альбіна іграла яго маці - пані Ендрыхоўскую. Добра ў ix атрымлівалася", - успамінае Ганна Адамаўна Татур (з дому Якімчыкаў). У гады вайны Альбіна Скіндэр выехала ў Германію, цяпер жыве ў Аўстраліі.

​

  Ганна Якімчык i Альбіна Скіндэр разам пасля заканчэння школы паехалі на педкурсы ў Мінск. Не паспелі ix закончыць - пачалася вайна.

​

  У гады вайны школы ў нашым краі працавалі, але не ўвесь час. Мацеевіцкая школа, напрыклад, працавала, пакуль Мацеевічы не сталі партызанскай зонай. Партызаны лічылі настаўнікаў пасобнікамі акупантаў i маглі б забіць іх, а школу спаліць. Так, вясной 1943г. партызаны спалілі Суцінскую школу. Гэта яны зрабілі для таго, каб перашкодзіць пасяленню ў будынку школы роты італьянцаў, якіх прывезлі з-пад Сталінграда. Італьянскую роту немцы размясцілі ў іншых памяшканнях, а вось новы будынак школы (у 1936г. пабудаваны) суцінцы страцілі. З вайны Суцін выйшаў без школы.

​

  У пасляваенныя гады зноў школа стала працаваць у прыстасаваных памяшканнях, у прыватных дамах. Захавалася фота дома Гурскага, у якім у 1944г. была няпоўная Суцінская школа. Цяпер гэты будынак перароблены, у iм знаходзіца ФАП. Сучасная тыпавая 2-павярховая школа ў Суціне была пабудавана ў 1961г. Дырэктарамі ў пасляваенны час працавалі Пашкоўскі, Савельеў, Аляшкевіч, Доўнар Леанід Канстанцінавіч, Ярашэнка Вячаслаў Аляксеевіч, Карнейчык, Кавальчук Мікалай Мікалаевіч i Кавальчук Валянціна Іванаўна.

​

  

Школа ў Мацеевічах

   Да таго, як адкрылі школу ў вёсцы Мацеевічы, дзяцей вучылі па хатах. Дакладная дата заснавання Мацеевіцкай школы невядомая. Але вядома, што ў 20-я гг. яна ўжо была чатырохкласная i знаходзілася на ўскраіне вёскі Мацеевічы, на Слабадзе. Ужо ў 30-я гг. яе перанеслі ў маёнтак пана Булгака.

​

   У 30-я гады настаўнікамі былі: Дылеўская, Міралевіч, Пармон, Лёва Мендэлевіч, Падзвінскі.

​

    У час вайны школа некаторы час працавала - дырэктарам быў Франц Скіндэр, а настаўніцай Ганна Якімчык.

​

   Пасля вайны школа стала сямігодкай i размяшчалася ў 13 пакоях дома Булгака. У той час у школе было каля 130 вучняў.

​

   У 1933 г. пачынала сваю вучобу ў Мацеевіцкай школе Старадубец Соф'я Пятроўна. Яна ўспамінае, што да вайны ў гэтай школе працавала настаўніцай Камінская Ядвіга Іосіфаўна - дачка хатынца Іосіфа Камінскага. Памятаеце гэтае імя? Гэта адзіны жыхар вёскі Хатынь на Лагойшчыне, што выратаваўся. Ядвіга Камінская трагічна загінула там, бо вярнулася ў час вайны з Мацеевічаў да бацькоў у Хатынь. Вось такая незвычайная сувязь Мацеевічы - Хатынь.

​

  Мікалай Пятровіч Радзюк успамінае: "Калісьці ў гэтым будынку жыў пан Булгак, тут быў двухпавярховы дом пана з высокім ганкам, хлеў, чатырохкватэрны будынак для слуг, на тэрыторыі ўладання была сажалка, цудоўны сад у 90 сотак i бровар".

​

   Мацеевіцкую школу зачынілі ў 1976 г. Мацеевіцкія дзеці пайшлі вучыцца ў Тальку, а потым у Суцін. 

Школа ў Мацеевічах

    Арэшкавіцкае аднагадовае народнае вучылішча было заснавана ў 1912г. У 20-я гг. школа знаходзілася ў доме Янкі Сухоцкага, які бясплатна ахвяраваў сваю маёмасць на патрэбы арэшкаўскай дзятвы.

​

   Настаўнікам у 1921 г. быў Пётр Паўловіч, 1894 года нараджэння, родам з вёскі Барок Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1923г. на сродкі жыхароў пачалі будаваць новую школу. З 1926г. настаўнікам стаў Ярмак Мікалай Лявонавіч, якога з сям'ёй перавялі з Суціна. У Арэшкавічах ён працаваў аж да 1946г. За некалькі год да вайны Арэшкавіцкая чатырохгадовая школа была пераведзена ў сямігодку.

​

   У пасляваенны час у в. Арэшкавічы была сямігадовая школа, а потым васьмігадовая. Дырэктарам доўгі час працаваў Прохар Нічыпаравіч Пятруша, а затым Людміла Сяргееўна Мартынчык - настаўніца рускай мовы i літаратуры. Настаўнікамі таксама былі: Барыс Іосіфавіч Пашкоўскі выкладаў матэматыку, Вера Іванаўна Стаўрова - беларускую мову i літаратуру, Леанід Сцяпанавіч Мартынчык - працу i фізкультуру, Антаніна Пятроўна Старавойтава - хімію, біялогію і геаграфію, Антаніна Іванаўна Пашкоўская вучыла пачатковыя класы, Сямён Яфімавіч Кац - нямецкую мову, Яўген Стаўроў - матэматыку i фізіку. Вольга Фёдараўна Ліннік працавала прыбіральшчыцай з 1946г. аж да 1983-га.

​

   У 1983г. школа была зачынена, а арэшкавіцкія дзеці сталі ездзіць у Тальку. 

  

   А цяпер, пасля таго як закрылі Талькаўскую школу, дзеці з Арэшкавіч научаюцца ў Блужскай школе.

3-ці клас Арэшкавіцкай школы. Фота 1972 г.

Крыніца інфармацыі: сайт "Талька і наваколлі" http://old.talka.info/shkoly.html

Стваральнік сайта:

​

Інтэграваная бібліятэка

ДУА "Блужскі ВПК дзіцячы сад-базавая школа імя М.Чэпіка"

Адрас:

​

Рэспубліка Беларусь

Мінская вобласць  Пухавіцкі раён

аграгарадок Блужа

вуліца Цэнтральная дом 41

bottom of page