top of page

Плітніца

     Вёска ў Блужскім с/с. За 9,5 км на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 64,5 км. ад Мінска, 2 км. ад чыгуначнай станцыі Майскі на лініі Мінск – Асіповічы. 12 гаспадарак, 13 жыхароў (2012).

 

     У канцы 19 ст. ўрочышча ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерніі, 4 двары, 33 жыхары. У 1917 г. 2 двары, 12 жыхароў. З лютага да снежня 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў БССР. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У 1960 г. вёска ў Блужскім с/с, 120 жыхароў. У 1980 г. ў калгасе “1 Мая”. У 2002 г. 20 гаспадарак, 32 жыхары; у 2010 г. 15 гаспадарак, 21 жыхар. У 2013 г. на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.

 

 

 

 

 

 

Крыніца інфармацыі:

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.

bottom of page