top of page

Угодзіна

    Вёска ў Блужскім с/с. За 16 км. на Пд ад Мар’інай Горкі, 71 км. ад Мінска, 13 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2012).

 

     У пачатку 20 ст. ўрочышча ў Амяльнанскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерніі, 10 двароў, 52 жыхары. З лютага па снежань 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, са жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў БССР. У 1926 г. пасёлак, 10 двароў, 51 жыхар. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У 1960 г. вёска ў Блужскім с/с, 79 жыхароў. У 2002 г. 3 гаспадаркі, 4 жыхары, у калгасе “1 Мая”; у 2010 г. 3 гаспадаркі, 3 жыхары. У 2013 г. на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.

 

 

 

Крыніца інфармацыі:

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.

bottom of page