top of page

Церабуты

     Назва паходзіць ад слова «церабіць», гэта значыць высякаць, карчаваць лес, хмызняк. Вёска Церабуты ўзнікла на правым беразе р. Свіслач на выцерабленай ад лесу мясціне.

   

     Вёска ў Блужскім с/с. За 22 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 77 км. ад Мінска, 3 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы, на р.Свіслач (прыток р.Бярэзіна). 12 гаспадарак, 17 жыхароў (2012).

 

     На паўднёвай ускраіне вёскі, на правым беразе р.Свіслач размешчаны археалагічны помнік – гарадзішча (мясцовая назва – Гарадок). За 1 км. на захад ад вёскі, у месцы ўпадзення р.Талька у р.Свіслач, у лесе размешчаны курганны могільнік-1 (мясцовая назва – Французскія магілы). За 2,5 – 3 км. на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Курганне, на правым беразе р.Свіслач размешчаны курганны могільнік-2. У канцы 18 ст. вёска у Ігуменскім павеце Мінскай губерніі. У 1800 г. 4 двары, 19 жыхароў. У 1888 г. адкрыта царкоўна-прыхадская школа. У 1897 г. ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета, 6 двароў, 62 жыхары. У 1908 г. 136 двароў, 974 жыхары; маёнтак – 11 жыхароў. З лютага да снежня 1918 г. вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, са жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г.  – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў БССР. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У 1960 г. вёска ў Талькаўскім с/с, 91 жыхар. У 2010 г. вёска ў Блужскім с/с, 14 гаспадарак, 23 жыхары. З 2013 г. на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.

 

 

 

Крыніца інфармацыі:

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.

bottom of page