top of page

Залог Пяцігодкі

    Назва вёскі пайшла ад назвы створанага тут саўгаса "Залог пяцігодкі"

   Вёска ў Блужскім с/с. За 30 км. на Пд ад Мар’інай Горкі, 85 км. ад Мінска, 11 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы, на р.Суцёнка (прыток р.Талька) 152 гаспадаркі, 304 жыхары (2012).

 

    У пачатку 1930-х г. створаны саўгас “Залог пяцігодкі” (адсюль і назва вёскі); былі кузня, малочны завод. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашыстцкімі захопнікамі, у гады вайны была часткова спалена фашыстамі. Пасля вайны адноўлена. У 1960 г. ў вёсцы 645 жыхароў, у 1971 г. 191 гаспадарка, 406 жыхароў. У 2002 г. вёска у Суцінскім с/с, цэнтр саўгаса “Залог пяцігодкі”, 180 гаспадарак, 384 жыхары. У 2007 г. 158 двароў, 350 жыхароў; у 2010 г. 159 гаспадарак, 332 жыхары. № 2013 г. вёска ў Блужскім с/с.

 

 

 

 

 

Крыніца інфармацыі:

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.

bottom of page