Вялікае Поле
Назва выразна гаворыць аб сваім паходжанні, лёгка тлумачыцца прыроднымі асаблівасцямі мясцовасці.
Вёска у Блужскім с/с. За 25 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 80 км. ад Мінска, 6 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы, на р. Свіслач (прыток р.Бярэзіна). У вёсцы ніхто не жыве (2012).
За 1 км. ад вёскі, на левым беразе р.Свіслач, размешчаны археалагічны помнік – селішча (II – V ст. н.э., эпоха Кіеўскай Русі). Вядома з 20 ст. У 1926 г. пасёлак, 71 жыхар. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У 1960 г. вёска ў Талькаўскім с/с, 60 жыхароў. У 2002 г. 4 гаспадаркі, 4 жыхары. У 2010 г. вёска ў Блужскім с/с, 2 гаспадаркі, 2 жыхары. У 2013 г. – на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.
Крыніца інфармацыі:
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.