Пасёлак Блужа
Пасёлак у Блужскім с/с. За 10 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 64 км. ад Мінска, 10 км. ад чыгуначнай танцыі Пухавічы на лініі Мінск – Асіповічы. 8 гаспадарак, 14 жыхароў (2012).
У пачатку 20 ст. маёнтак у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерніі, 38 жыхароў. З лютага да снежня 1918 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў складзе БССР. З 1938 г. пасёлак Блужскага с/с Пухавіцкага р-на Мінскай вобласці. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 2002 г. 6 двароў, 23 жыхары, у 2007 г. 7 двароў, 10 жыхароў; у 2010 г. 8 гаспадарак, 12 жыхароў. У 2013 г. – на тэрыторыі селска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.
Крыніца інфармацыі:
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.