top of page

Талька

    Гэта назва-характарыстыка паходзіць ад слова «талы». Так называюць незамярзаючыя ці позна замярзаючыя вадатокі, крынічкі, рэчкі, а таксама месцы рана адтаючых талых грунтаў. Ад гэтага і назва  ракі, што працякае каля вёскі,  — Таль, а ад назвы ракі паходзіць назва вёскі.

     Вёска ў Блужскім с/с і чыгуначная станцыя на лініі Мінск – Асіповічы. За 19 км на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 73 км. ад Мінска, на р.Талька (прыток р.Свіслач).161 гаспадарка, 345 жыхароў (2012).

 

   На паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі размешчаны археалагічны помнік – курганны могільнік (мясцовая назва – Турэцкія магілы, Французскія магілы). Вёска ўзнікла як чыгуначная станцыя падчас будаўніцтва Любава-Роменскай чыгункі (1873). У 1885 г. ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерніі. У 1897 г. на чыгуначнай станцыі 4 двары, 40 жыхароў, у пасёлку 15 двароў, 69 жыхароў. У 1917 г. на чыгуначнай станцыі 7 двароў, у пасёлку 66 двароў, 326 жыхароў; лясная старожка – 6 жыхароў. З лютага да снежня 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, са жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў БССР. У 1921 г. пабудаваны паравы млын, адкрыта школа 1-й ступені, працавалі цыркулярка, кравецкая майстэрня. З 1924 г. цэнтр Талькаўскага с/с. У 1933 г. былі млын, вытворчая арцель па рамонце і шыццю адзення і абутку “Аб’яднаная праца”. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашыстцкімі захопнікамі, дзейнічала антыфашыстцкае падполле; у кастрычніку 1942 г. партызаны брыгад “Полымя”,імя І.В.Сталіна ўзарвалі тут чыгуначны мост, праз р.Талька. Рух на чыгунцы быў спынены на 10 сутак. У 1960 г. сяло ў Талькаўскім с/с, 921 жыхар. У 2002 г. 213 гаспадарак, 433 жыхары, аграфірма “Верасень”, лясніцтва, школа, бібліятэка, Дом культуры, бальніца, аддзяленне сувязі. У 2007 г. вёска, 188 гаспадарак, 403 жыхары. У 2010 г. вёска ў Блужскім с/с, 382 жыхары. У 2013 г. на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.

 

     На тэрыторыі вёскі знаходзяцца 3 брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў ВАВ, магіла ахвяр фашызму.

 

   Ралзіма беларускага акцёра І.Б.Шацілы, генерал-лейтэнанта М.П.Крандо. У свoй час у Тальцы адпачываў Народня паэт Беларусі Якуб Колас.

 

 

Крыніца інфармацыі:

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.

Стваральнік сайта:

Інтэграваная бібліятэка

ДУА "Блужскі ВПК дзіцячы сад-базавая школа імя М.Чэпіка"

Адрас:

Рэспубліка Беларусь

Мінская вобласць  Пухавіцкі раён

аграгарадок Блужа

вуліца Цэнтральная дом 41

bottom of page