Весялова
Зразумела, што ў аснове гэтай назвы ляжыць слова «вясёлы».
Вёска ў Блужскім с/с. За 23 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 77 км. ад Мінска, 3 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы, на р.Талька (прыток р.Свіслач). 11 гаспадарак, 13 жыхароў (2012).
У 2-й палове 19 ст. фальварак у Амяльнянскай воласці, Ігуменскага павета Мінскай губерніі. У 1897 г. ўрочышча, 5 двароў, 33 жыхары; у 1917 г. засценак, 14 двароў, 101 жыхар. З лютага да снежня 1918 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў БССР. У 1926 г. вёска, 18 двароў У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашыстцімі захопнікамі. У 1960 г. вёска ў Талькаўскім с/с, 95 жыхароў; у 2002 г. 19 двароў, 24 жыхары. У 2010 г. вёска ў Блужскім с/с, 11 гаспадарак, 14 жыхароў. У 2013г. – на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.
Крыніца інфармацыі:
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.