top of page

Каляюгі

     У аснове кораня гэтай назвы ляжыць слова «каляіна, каляюга» — выбоіна на дарозе. Праз вёску ці каля яе праходзіла дарога, у якой утварыліся глыбокія каляіны.

 

    Вёска у Блужскім с/с. За 16 км. на Пду ад Мар’інай Горкі, 71 км. ад Мінска, 2 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы. 1 гаспадарка, 2 жыхары (2012).

 

     У 1897 г. ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерніі, 6 двароў, 51 жыхар. У 1908 г. 2 двары, 9 жыхароў. З лютага да снежня 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў складзе БССР. У 1921 г. 3 двары, 12 жыхароў. У 1926 г. 11 двароў, 44 жыхары. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У 1960 г. пасёлак у Талькаўскім с/с, 42 жыхара. У 1980 г. ў саўгасе “Залог пяцігодкі”; у 2002 г. 3 гаспадаркі, 4 жыхары. У 2010 г. вёска ў Блужскім с/с, 1 гаспадарка, 2 жыхары. У 2013 г. на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.

 

 

Крыніца інфармацыі:

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.

bottom of page