вёска/ аграгарадок Блужа
Аграгарадок (да 2010 г вёска), цэнтр Блужскага с/с. За 12 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 66 км. ад Мінская, чыгуначная станцыя Майскі па лініі Мінск – Асіповічы. 195 гаспадарак, 539 жыхароў (2012).
Вядома ў ВКЛ з 15 ст. У 147 г. сяла, уласнасць каталіцкай царквы. Пасяля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. З 1793 г. цэнтр праваслаўнага прыхода, у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерніі. У 2-й палове 19 ст. уласнасць Юльяна Хрызастамовіча Булгака (католік дваранскага саслоўя). У 1869 г. адчынена народнае вучылішча; існавалі промыслы бандарны, плотніцкі, перавозны. У 1870 г. сяло, 97 жыхароў; маёнтак (ён жа Гародна). У 1890 г. пабудаваны Успенская царква, будынак для школы (1892 г. 31 хлопчык, 7 дзяўчынак. У 1917 г. ў сяле 97 двароў, 440 жыхароў, у маёнтку 75 жыхароў. З лютага да снежня 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з жніўня 1919 да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. у складзе БССР. У 1922 г працавала школа 1-й ступені, 54 вучні. У пач. 1930-х г. створаны калгас “Чырвоны кастрычнік”, была кузня. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 г. акупіраваны нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У гады айны дзейнічала антыфашыстскае падполле. У 1970 г. 113 двароў, 325 жыхароў, цэнтр калгаса “1 Мая”. У 2002 г. 196 двароў, 558 жыхароў. У 2010 г. у вёсцы 194 гаспадаркі, 540 жыхароў. Дзейнічалі дзіцячы сад, школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, комплексы прыёмны пункт, 3 магазіны. З 2010 г. вёска ператворана ў аграгарадок. З 2013 г. на тэрыторыі сельска-гаспадарчаа філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”. З 2014 г. дзейнічаюць базавая школа, інтэграваная бібліятэка, аддзяленне сувязі, 3 магазіны, лясніцтва.
На тэрытогры аграгарадка знаходзяцца Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну, помнік і мемарыяльная дошка Герою Савецкага Саюза М.П.Чэпіку, які загінуў у час баявых дзеянняў у Афганістане.
Радзіма вучонага, доктара фізіка-матэматычных навук В.Р.Шапялевіча.
Крыніца інфармацыі:
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.
ПАЧАТАК
Кожнае паселішча - гэта гісторыя. Таму нас заўжды цікавіць, калі яно было заснавана, адкуль пайшла яго назва, хто тут жыў і жыве цяпер.
Вось і Блужа - параўнальна старое паселішча. Яе тэрыторыю пачалі засяляць яшчэ ў першабытнасці. У 1963 - 1965 гг. археолагам Л.Д. Побалем выяўлены сляды паселішча бронзавага веку недалёка ад вёскі Блужа, на беразе ракі Сіняўка.
А вось сама гісторыя Блужы пачынаецца з 1417 г., калі з Свіслацкай воласці быў выдзелены маёнтак Блужа, а з канца 16 ст. у пісьмовых крыніцах ён нагадваецца як населенны пункт, якім валодала каталіцкая царква. На картах 16 стагоддзя вёска была пазначана разам з такімі населенымі пунктамі як Болоча, Гарэлец, Дудзічы, Дукора, Мацеевічы, Пухавічы, Цітва, Шацк.
У вёсцы налічвалася больш за 100 двароў, і размясцілася яна каля невялікай рачулкі Сняўкі - аднаго са шматлікіх прытокаў ракі Свіслач. Вокол былі дрымучыя лясы і топкія болоты, у лясах шмат дзічыны, а ў рацэ рыбы.
Адкуль з'явілася такая назва вёскі. Як сцвярджае беларускі географ В.Я.Жучкевіч у сваім кароткім тапанамічным слоўніку Беларусі: «Блужа ...назва, тэрмін: блужай ці блушай на Беларусі называлі адзін з тыпаў верхавога болота, даючага мох для перакладкі бярвён пры драўляным будаўніцтве. ...Магчыма і балтыйскае паходжанне тэрміна. У той жа час не выключна магчымасць сувязі са славянскай асновай пры асэнсаваным значэнні «блуждаць».
УЛАДАРЫ БЛУЖЫ
У 1714 г. блужскія землі належалі Лявону Замайскаму, а ў 1725 г. уладарамі тут былі Адам і Аўгусціна Троські.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай нашы землі трапілі ў склад Расійскай імперыі. У 1795 г. землі Ігуменскага графства «были пожалованы генерал-майору Попову (что после был действительный статский советник) с количеством 1175 душ со всеми принадлежащими тому именью землями и угодьями 28 356 десятин 1599 саженей, в том числе деревня Блужа».
Але гэты генерал, відаць, валодаў Блужай нядоўга, бо ў дакуменце пачатку XIX ст. «Алфавитный реестр наследных селений Минской губернии Игуменского уезда» пра Блужу напісана наступнае: «Блужа, село, мужских душ 79, женских 90, в нём униатская деревянная церковь Успенья Пресвятой Богородицы, господской фольварк, мельница на реке Блужанке мелет временно. Наследственное владение Стефана Быковского, в закладе у старосты Тышкевича».
У 1832 г. у Блужы ўжо новыя ўладары — Пётр і Тэафілія Завадскія. Пры Тэафіліі ў 1844 г. на Беларусі праводзілася інвентарная рэформа, тады ж быў складзены інвентар маёнтка Блужа.
Маёнтку Блужа належалі вёскі: Падосава — 22 двары, Берлеж — 32, Бабы — 12, Арэшкавічы — 16, Слабодка — 8, Суцін — 15, усяго 105 цяглых двароў. У маёнтку жылі дваровыя людзі — 10 сямей: Баешкі, Галавінчыкі, Кульбіцкія, Прановічы, Палазнікі, Міклушы, Кавалевічы, Шаўцовы.
У 1863 г. Блужа з землямі ўжо належала Лауры Свентаржэцкай, бо дачка Завадскіх Лаура выйшла замуж за Баляслава Свентаржэцкага. Баляслаў Свентаржэцкі — цікавая асоба, у яго незвычайны лёс. Трэба расказаць пра яго, бо праз гэтага чалавека наша мясцовасць стала арэнай паўстання 1863 г. Нарадзіўся ён у багатай шляхецкай сям’і ў маёнтку Багушэвічы Ігуменскага павета (цяпер гэта вёска ў Бярэзінскім раёне) у 1831 г.. Калі вучыўся ў Пецярбургу ва універсітэце, пазнаёміўся з рэвалюцыйнымі ідэямі ў асяроддзі шляхты, выхадцаў з Беларусі і Польшчы, стаў прыхільнікам вызваленчага руху супраць Расійскай імперыі.
У 1863 г. Баляслаў Свентаржэцкі прызначаны паўстанцкім камісарам Мінскага ваяводства, удзельнічаў у паўстанні ў атрадзе Станіслава Ляскоўскага. Недалёка ад Блужы, у шляхецкай аколіцы Суцін, быў збор некалькіх паўстанцкіх атрадаў. Сем шляхціцаў з Суціна таксама пайшлі ў паўстанцы. Але блужскія сяляне дапамагалі ўрадавым войскам лавіць па лясах паўстанцаў і рабавалі разам з царскімі казакамі шляхецкія дамы ў Суціне. Пра гэта пішуць суцінцы — Фама Шпакоўскі і Яўхім Загорскі — у сваёй скарзе на казацкі атрад, які абрабаваў Суцін.Пасля разгрому паўстання Баляслаў эміграваў на Захад, жыў у Францыі, скончыў там Ваенную акадэмію, прымаў удзел у франка-прускай вайне 1870-1871 гг. У 1888 г. у Венецыі Баляслаў Свентаржэцкі скончыў жыццё самагубствам. Нашчадкі Свентаржэцкіх жывуць цяпер на Захадзе. Жонка Свентаржэцкага Лаура (з Завадскіх) вярнулася з-за мяжы разам з дачкой Соф’яй. 1/7 частка блужскага маёнтка была секвестравана (перададзена ў казну) як землі «палітычнага злачынцы».
У дакуменце 1866г. гаворыцца, што «от матери Лауры Свенторжецкой имение Блужа перешло к малолетней Софье Свенторжецкой. Состоит в опекунском управлении по малолетству Софьи». Відаць, справы ў гаспадарцы ішлі не вельмі паспяхова, бо Ігуменская казначэйства данесла ў 1868 г. Казённай палаце, што па маёнтку Блужа налічана нядоімак 9439 рублёў 29 капеек.
У 1861 г. у Расійскай імперыі было адменена прыгоннае права — сяляне блужскай уладальніцы атрымалі волю. Казённы землямер у 1866 г. праводзіў размежаванне зямель — што былым прыгонным, што пані. Разгарнуўся канфлікт, што доўжыўся 4 гады — з 1866 да 1870-га. Спачатку ў 1866 г. землі былі падзелены на карысць сялян. Апякун Соф’і запатрабаваў перадзелу, бо «нанесена вялікая шкода ўладальніцы і маёнтку». Новым падзелам засталіся незадаволены сяляне. З Блужы, Берлежа, Бабоў, Арэшкавіч пайшлі прашэнні ў Мінск. Па гэтых дакументах добра відаць праблемы, якімі жыў вясковы люд у той час. Вось змест прашэння берлежскіх сялян:
— 2-я праверачная камісія павялічыла штогоднія выкупныя плацяжы з 7 рублёў 25 капеек да 10 рублёў;
— забрала ў іх 30 дзесяцін іх зямлі (адрэзкі?);
— з іх надзелаў батракам іншых вёсак аддалі 21 дзесяціну;
— з іх сядзіб адрэзалі 3 дзесяціны, гэтым іх вельмі сціснулі: 19 сялянскіх хат і 7 батракоў мусяць размясціцца з усімі пабудовамі і агародамі на 3-х дзесяцінах. Узрасла небяспека пажару з-за такой сціснутасці;
— надзелы ім дасталіся бедныя — усяго 2-3 зярняты прыросту;
— млын на рэчцы ля іх вёскі затаплівае іх выган і сенакос — 6 дзесяцін;
— загадана ім заплаціць нейкую нядоімку па 120 рублёў з кожнага двара, па 60 рублёў праз 6 дзён, а то пагражаюць, што прададуць маёмасць.
Падпісаліся пад гэтым прашэннем берлежцы — Ярмола Ліннік, Ілля Прановіч, Янка Паўловіч, Адам Гайдучонак.
Толькі ў 1870 г. быў складзены 3-ці акт продажу і размежавання. Шляхам саступак і кампрамісаў з абодвух бакоў канфлікт, нарэшце, быў вычарпаны.
З дакумента 1888 г. мы даведваемся, што Соф’я Свентаржэцкая стала Прозар — выйшла замуж. «Всей земли у Софьи Прозор 11 564 десятины 1225 саженей. Земля преимущественно супесчаная, черезполосицы не существует. Нет поземельных споров, счетов, долгов и взысканий не числится, а поземельный сбор уплачен 583 рубля 86 копеек. Фабрик в имении нет, а есть один дегтярный завод в урочище Веселов, один смолярный и скипидарный в урочище Дегтярня и две водяные мельницы — в урочище Рудня и при деревне Берлеж».
Ад пачатку ХХ ст. і да рэвалюцыі 1917 г. уладальнікам Блужы быў ужо пан Булгак. Напэўна, гэта той самы Юльян Булгак, што набыў Мацеевічы і Каменку ў 1859 г. Відаць, Юльян Булгак быў гаспадарлівым шляхціцам і хутка разбагацеў, ды так, што прыкупіў і Блужу. Гэта яго сыны валодалі Блужай, Мацеевічамі, Угодзіным у 1917 г., але вымушаны былі пакінуць сваю маёмасць. Блужане згадваюць, што блужскі Булгак пакінуў маёнтак пасля рэвалюцыі, з’ехаў на Украіну і стаў там дырэктарам цукровага завода. Ягоны нашчадак (сын ці ўнук) прыязджаў у Блужу на памяці Мікалая Іванавіча Рабізы, спыняўся ў Акулічаў. Быў гэты нашчадак Булгака афіцэр у вялікіх чынах.
Панскі маёнтак не захаваўся, а стаяў ён насупраць цяперашняй школы. Сёння тут знаходзяцца сельсавет, лясніцтва, жылыя дамы. Пра тое, што тут некалі быў дагледжаны шляхецкі маёнтак, вялікая гаспадарка, нагадваюць прысады з ліп, а таксама склеп на беразе рачулкі. Пасля вайны панскі дом яшчэ стаяў, у ім жылі людзі. Потым яго разбурылі.
МЯСЦОВЫЯ ЖЫХАРЫ
Адзіная ў той час дарога праз Берлеж на Горадзень звязвала Блужу з валасным цэнтрам Пухавічы. Сюды раз в месяц выклікаўся стараста, а сяляне ездзілі туды да доктара ці па іншым справам.
У вёсцы была царква. Спачатку уніяцкая, пасля праваслаўная. Па вялікім святам на двары каля царквы ўстравіваліся ярмаркі. Тут прадавалі мелкую хатнюю жывёлу, абутак, адзенне і г.д. Таргаваць у Блужу прыязджалі з усіх навакольных вёсак, і з валаснога цэнтра. Пры царкве было арганізавана першае ў акрузе народнае вучылішча.
У 1873 годзе праз Блужу прайшла чыгунка (Лібава-Роменская). З-за гэтага частку вёскі адсялілі ў іншае месца. За 8 кілометраў у бок Асіповіч пабудавалі станцыю Талька, а за 3 кілометры ў бок Мінска – раз'езд Блужа. Чыгунка да 1914 года была аднакалейная. Шмат блужан і жыхароў навакольных вёсак будавалі чыгунку, а пасля сталі на ёй працаваць.
Адной з асноўных крыніц даходу сялян заставаўс зямельны надзел. Большасцо сялян, асабліва ў Блужы, жылі бедна. Зямлі было мала і тая, знаходзілася далёка ад вёскі. Сяляне неаднаразова падымаліся на барацьбу з мясцовымі памешчыкамі. У 1892 годзе сяляне вёсак Берлеж і Бабы самавольна паслі жывёлу на сенакосах маёнтка Блужа, якім тады валодала Софья Боляславаўна Прозор-Краўчанка.
Вясной 1883 года сяляне з вёскі Бабы аказалі супраціўленне ўладзе пры выкананні судовай пастановы аб збіранні з сялян 212 рублёў за патраву ў карысць памешчыцы. У нападзенні на вясковага старасту, якому былі нанесены пабоі, удзельнічала 60 сялян.
Многія блужане ў пошуках лепшай долі ў пачатку XX стагоддзя пакідалі родныя мясціны і ехалі на шахты ў Данбас, Сібір і нават у далёкую Амерыку. У час сталыпінскай аграрнай рэформы 1906 года сяляне з вёсак Блужа, Бабы, Берлеж рассяліліся на хутары. А за некалькі кіламетраў на захад ад вёскі Блужа на высеченых лясных участках пабудавалі пасёлак Угодзіна, Пушча. На хутарах жыло шмат багатых людзей. Больш усяго іх было ў вёсках Плітіца, Паддзягцярня (Чырвоный Май), Спічнік, дзе была добрая зямля.
Рака Свіслачь каля вёскі Берлеж у той час была параўнальна шырокая. Сюді зімой прывозілі шмат лесу, які вясной вязалі ў платы і сплаўлялі ўніз па цячэнню. Жыхары навакольных вёсак ішлі на лесарубку ці на сплаў, каб зарабіць грошай.
У маёнтку Блужа ў 1912 годзе была пабудавана двухпавярховы млын, добрыя па таму часу гаспадарчыя пабудовы і жыллё для батракоў, новы панскі дом. Адна з хат, дзе калісьці жылі батракі пана, стаіць і сёння і яшчэ служыць людзям. Дом панскі не захаваўся, але на тым месцы, дзе ён стаяў, засталіся сляды падмурка і склеп, які быў пад домам. Туды, зверху засыпалі бульбу і гародніну. Дом знеслі, а ён застаўся і зараз служыць людзям.
НОВАЕ ЖЫЦЦЁ
Пасля лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцый 1917 года Блужа і яе наваколлі пазналі нямецкую і польскую акупацыю, а потым і бандытызм. Многія мясцовыя жыхары не вярнуліся з франтоў імперыялістычнай і грамадзянскай войнаў, а хто застаўся жывы, той імкнуўся да новага жыцця. Так, напрыклад, Марцін Варывончык, які вярнуўся з Амерыкі, ў даваенны час, узначальваў у Берлежы калгас «Трэці рашаючы» самы лепшы ў Блужскім савеце.
У час каллектывізацыі ў 30-я годы шмат сялян было раскулачана і выслана у Сібір і Дальні Усход. Хутары былі пераселены ў вёскі Плітіца, Паддзягцярня, Спічнік.
У пачатку 1921 года ў былым маёнтку Блужа быў створаны свінагадоўчы саўгас «Бабы». Былі арганізаваны калхозы ў кожнай вёсцы сельскага савета.
А потым пачалася Вялікая Айчынная вайна. З чэрвеня 1941 года па ліпень 1944 года Блужа была пад нямецкай акупацыяй. Шмат жыхароў Блужы і навакольных вёсак ваявалі, хто на фронце, а хто ў партызанах. У лясах каля вёскі Бабы у час вайны дзейнічала партызанская брыгада “Полымя”. Амаль 212 мясцовых жыхароў так і не вярнуліся дамоў.
Пасля вайны ў вёсцы паступова адраджалася мірнае жыццё. У 1970 годзе быў пабудаваны новы будынак сярэдняй школы, пры школе працаваў інтэрнат для вучняў з навакольных вёсак, адчынены дом культуры і бібліятэка, дзяцячы сад, працаваў калгас, камбінат бытавога абслугоўвання, пошта, магазін, лазня.
Але ідзе час і ўсё мяняецца. У 2010 годзе вёсцы Блужа быў дадзены новы статус – вёска стала аграгарадком.
Нажаль сёння ў Блужы ужо няма Дома культуры, школа стала базавай і была аб’яднана разам з дзіцячым садам, цяпер гэта вучэбна-педагагічны комплекс. Навучэнцаў у школе не так шмат, але як і раней ў ёй навучаюцца дзеці з навакольных вёсак. Калгас ператварыўся ў сельскагаспадарчы філіял ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.
Жыццё не стаіць на месцы. Які змены яшчэ чакаюць вёску пакажа час.
ГЭТА ЦІКАВА:
Аўтар: дырэктар Пухавіцкага краязнаўчага музея
Прановіч А.А.
Артыкул у газеце "Пухавіцкія навіны" ад 14 мая 1997 года
Крыніца інфармацыі:
Памяць: Пухав.р-н: Гіст. – дак.хронікі гарадоў і р-наў Беларусі/Укл. А.А.Прановіч; Рэдкал.:А.М.Карлюкевіч і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. – Мн.,Беларусь,2003. – 749 с.:іл.