top of page

Чырвоны Пасёлак

       Вёска ў Блужскім с/с. За 22 км. на Пд ад Мар’інай Горкі, 77 км. ад Мінска, 17 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы. 31 гаспадарка, 75 жыхароў (2012).

 

        Вядома з 20 ст. У 1960 г. пасёлак у Суцінскім с/с, 260 жыхароў. У 2002 г. вёска, 49 двароў, 99 жыхароў, у калгасе “Суцінскі”. У 2007 г. 38 двароў, 92 жыхары; у 2010 г. 33 гаспадаркі, 91 жыхар. У 2013 г. на тэрыторыі СВК “Суцінскі”. З 2013 г. ў Блужскім с/с.

 

 

 

Крыніца інфармацыі:

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.

bottom of page