Ленінск
Вёска ў Блужскім с/с. За 19 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 74 км. ад Мінска, 11 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы, каля аўтадарогі Мінск – Гомель. 10 гаспадарак, 16 жыхароў.
Заснавана ў 1920-я г. У 1926 г. пасёлак, 16 двароў, 79 жыхароў. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіраваны нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У 1960 г. пасёлак Леніна ў Талькаўскім с/с, 71 жыхар. У 2002 г. 12 гаспадарак, 18 жыхароў. У 2010 г. вёска Ленінск у Блужскім с/с, 10 гаспадарак, 16 жыхароў. У 2013 г. знаходзіцца на тэрыторіі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.
Крыніца інфармацыі:
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.