Сельская гаспадарка
Сельская гаспадарка ва усе часы была асноўнай крыніцай даходу блужскіх сялян. Праўда у часы памешчыкаў сяляне жылі бедна, таму што зямлі мелі мала. Уся лепшая зямля была у паноў.
Пасля лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года пачалася каллектывізацыя. Былыя панскія землі былі перададзены ў карыстанне дзяржаве. Пачаліся стварацца першыя калгасы.
У пачатку 1921 года ў былым маёнтку Блужа быў створаны свінагадоўчы саўгас “Бабы”. Гэта была невялікі саўгас. У сярэдзіне 30-х гадоў ён быў ліквідаваны, а зямля, жывёлы, інвентар і будынкі былі перададзены калгасу “Трэці рашаючы”.
Калгас “Трэці рашаючы” знаходзіўся ў вёсцы Берлеж. У даваенны час ім кіраваў Марцін Варывончык. Калгас быў лепшым у Блужскім сельскім савеце.
Акрамя калгаса “Трэці рашаючы” у пачатку 30-х гадоў былі арганізаваны калгасы ў кожнай вёсцы сельскага савета. У Блужы - «Чырвоны Кастрычнік», у Горадні - «Чырвоны Горадзень», у Паддзягтярні - «Чырвоны Май», у Спічніку - «Чырвоны Спічнік», ва Угодзіна — «Чырвоная Ніва». Гэта былі невялікія гаспадаркі, дзе да вайны пераважала ў асноўным ручная праца, зямлю апрацоўвалі коньмі. Багатымі былі калгасы у Берлежы і Спічніку. А бярлежцы мелі нават грузавую машыну.
Пасля вайны, у 1950 годзе калгасы Блужскага сельскага савета былі аб’яднаны у два калгасы: калгас імя Андрэева і калгас імя Сталіна.
Праз тры гады, у 1953 годзе калгасы імя Андрэева і імя Сталіна аб’яднаны ў адзін калгас імя Андрэева.
У 1963 годзе калгас імя Андрэева ператвораны у калгас “Першае Мая”.
У 1992 годзе калгас "Першае Мая" ператвораны ў сельскагаспадарчы каператыў. А у 2004 годзе каператыў пераўтвораны ў аграфірму "Чырвоны Май" - філіял ААТ “Мінскага завода ігрыстых він”.
На працягу існавання калгаса “Першае Мая”, а потым сельскагаспадарчага філіяла “Чырвоны Май” імя кіравалі: Дубінка І. Б., Мартынчык А. С., Фралоў В.В. , Кавалёў М.А, Лухверчык У.М., Азараў … , Есьман А.К., Патапенка М.М., Баешка А.Я., Камароўскі ... Зараз філіялам кіруе Пальчык А.А.