Блужскі сельскі дом культуры
Да вайны дом культуры ці інакш клуб у Блужы знаходзіўся у пачатку вёскі, разам з бібліятэкай. У час Вялікай Айчыннай вайны клуб і бібліятэка згарэлі.
Новы будынак Дома культуры (на здымку) размясціўся ў цэнты вёскі насупраць Сельскага савета і школы. Дакладная дата будаўніцтва невядома, прыкладна 1960-я гады.
Клуб для вяскоўцаў быў цэнтрам культурнага жыцця вёскі. Тут праводзіліся канцэрты, танцы для моладзі, праходзілі рэпетыцыі самадзейнасці, паказвалі кіно. Кінамеханікам у клубе ўсё сваё жыццё адпрацаваў жыхар вёскі Берлеж Малыка Мікалай Мікалаевіч.
Дом культуры у Блужы працаваў да 2015 года, а пасля з-за аварыйнага стану будынка быў зачынены.
У свой час дырэктарамі Дома культуры былі: Заблоцкая Ганна, Арцюшенка Святлана Аляксандраўна, Злобіч Людміла Міхайлаўна, Александровіч Таццяна Юр'еўна, Скавыш Наталля Васільеўна, Панамарэнка Ірына, Шлык Анжаліка Дзмітраўна (апошні дырэктар).
Мастацкія кіраўнікі: Баешка Валянціна Пятроўна, Бандаронак (Ліннік) Святлана Васільеўна, Лапцевіч Святлана, Ліннік (Пятрова) Ірына Мікалаеўна.