Янаўка
Назва вёскі паходзіць ад імя Ян.
Вёска ў Блужскім с/с. За 25 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 80 км. ад Мінска, 6 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы. 5 гаспадарак, 13 жыхароў (2012)
У 1858 г. вёска у Цятлаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерніі, 73 жыхары. У1908 г. вёска ў 8 двароў, 50 жыхароў; засценак 6 двароў, 32 жыхары. У1917 г. вёска – 8 двароў, 41 жыхар; засценак – 11 двароў, 59 жыхароў. З лютага да снежня 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, са жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў БССР. У 1926 г. пасёлак,10 двароў, 42 жыхары. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У 1960 г. вёска ў Талькаўскіс с/с, 34 двары. У 2002 г. 8 двароў, 16 жыхароў. У 2010 г. вёска ў Блужскім с/с, 6 гаспадарак, 14 жыхароў. З 2013 г. на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.
Крыніца інфармацыі:
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.