top of page

Берлеж

    Назва паходзіць ад мядзведжай бярлогі. Раней у лесе каля вёскі было шмат мядзведзей.

     Вёска ў Блужскім с/с. За 16 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 70 км. ад Мінска, 12 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы, на р.Сіняўка (прыток р.Свіслач). 26 гаспадарак, 42 жыхары (2012)

 

     У канцы 18 ст. вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерніі, уласнасць царквы. У 1800 г. 28 двароў, 200 жыхароў, карчма, млын, шляхецкая уласнасць В.Завадскай. У 1897 г. 63 двары, 417 жыхароў, вёска у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1908 г. 73 двары, 435 жыхароў. У 1917 г. 90 двароў, 458 жыхароў. З лютага да снежня 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, са жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў БССР. У 1920 г. адчынена школа першай ступені. У 1922 г. працавала школа 1-й ступені, 38 вучняў. У пачатку 1930-х г. створаны калгас “3-ці рашаючы”, была кузня. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашыстскімі захопнікамі. У 2002 г. вёска ў Блужскім с/с, 40 гаспадарак, 79 жыхароў; у 2010 г. 27 гаспадарак, 47 жыхароў. У 2013 г. на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.

 

     Радзіма падпольшчыцы Любві Георгіеўны Гайдучонак.

 

 

Крыніца інфармацыі:

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.

Стваральнік сайта:

Інтэграваная бібліятэка

ДУА "Блужскі ВПК дзіцячы сад-базавая школа імя М.Чэпіка"

Адрас:

Рэспубліка Беларусь

Мінская вобласць  Пухавіцкі раён

аграгарадок Блужа

вуліца Цэнтральная дом 41

bottom of page