Блужскае лясніцтва
15 студзеня 2000 г. на тэрыторыі Блужскага сельскага савета было адчынена лясніцтва. Плошча зямель склала 6631 га. сюды увайшлі частка зямель, Дубраўскага, Талькаўскага і Пухавіцкага саўгасаў.
Кожную раніцу брыгада рабочых выязджае на дзялянку. Штогод лясніцтву даводзіцца план па адводзе лесасек, правядзенню высечак для прарэжвання, суцэльным саннтарным і выбарачных рубках. Трэба ачысціць лес ад захламлення, разрубіць квартальныя просекі, посадзіць малады лес і захаваць яго. У лік работ лесняков ўваходзяць гэтак жа: нарыхтоўка лясных сямян, агароджванне муравейнікаў, будоўля сінічнікаў. На працягу года трэба нарыхтаваць грыбы і ягады, венікі гаспадарчыя і лазневыя, пасеяць збожжавыя і буракі цукровыя.
Штогод у лясгасе праводзяцца спаборніцтва па прафмайстэрстве. Але акрамя гэтага леснікі прымаюць удзел у рэспубліканскіх і раённых спаборніцтвах па розных відах спорту.
Гарачае пара для лясной аховы гэта лета, але не таму што на вуліцы жарка, а таму што здараюцца лясныя пажары. Гараць лясы і балоты. Але леснікі не губляюцца, хутка знаходзяць правільнае рашшэнне і перамагаюць агонь.