top of page

Мазанік

Алена

Рыгораўна

    Савецкая разведчыца, непасрэдная выканаўца знішчэння генеральнага камісара Беларусі Вільгельма КубэГерой Савецкага Саюза (1943).

     Нарадзілася 4 красавіка ў вёсцы Паддзягцярня Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, у сялянскай сям'і. Адукацыя — сярэдняя, 6 класаў. У 1931 годзе паступіла на працу афіцыянткай у сталовую Саўнаркама БССР. 

    Пасля акупацыі Мінска Алена (сяброўкі звалі яе Галінай, пад гэтым імем яна была вядомая і немцам, і партызанам) уладкавалася прыбіральшчыцай у адну з нямецкіх вайсковых частак, потым працавала афіцыянткай на фабрыцы-кухні і ў казіно для нямецкіх афіцэраў.

   У пачатку чэрвеня 1943 года яна была прынята на працу ў трохпавярховы асабняк па вул. Тэатральнай, 27, у якім жыў разам з сям'ёй генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ.

У ноч з 21 на 22 верасня 1943 года ў Мінску, у доме ва ўласным ложку выбухам англійскай міны з гадзіннікавым механізмам быў забіты гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ. Бомбу пад ложак падклала Алена Мазанік, якая працавала там прыбіральшчыцай. Перадала ёй бомбу падпольшчыца Марыя Осіпава.

     У  ноч з 21  на 22 верасня 1943 года ў Мінску у асабняку на Тэатэрштрасэ, узарвалася міна. Быў знішчаны генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ.

   Аб акце пакарання помняць і сёння.  Яго сцэнарыі, выкананне і вынікі ўвайшлі ў падручнікі дзейнасці спецслужб розных краін.

 

    Асабняк на Тэатэрштрасэ (вуліца Энгельса) яшчэ доўгі паслеваенны час напамінаў аб драме, якая ў ім адбылася. У канцы семідзесятых гадоў будынак быў знішчаны.

 

   Пра подзвіг мінскіх падпольшчыкаў, знішчыўшых у верасні 1943года ката беларускага народа В.Кубэ, надрукавана мноства артыкулаў. Ён знайшоў сваё адлюстранвнне на старонках мемуарнай і ваенна-гістарычнаій літаратуры. Выйшла ў свет два выданні кнігі А.Р.Мазанік . У 1958 г. беларускімі кінематаграфістамі быў зняты мастацкі фільм 'Гадзіннік спыніўся апоўначы", які праглядзела больш за 25 мільёнаў гледачоў. У Нацыянальным архіве, у фондах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца розныя дакументы, успаміны ўдзельнікаў і сведкаў гераічнай акцыі. На іх аснове можна аднавіць поўную карціну таго, як яна рыхтавалася, хто ёй кіраваў, што рабіў кожны з удзельнікаў. Маюцца і нямецкія дакументы падобнага характару.

 

   Прайшло многа часу і прозвішчы многіх з тых, хто меў дачыненне да забойства Кубэ, канулі ў лету.

 

   Генеральным камісарам генеральнага акруга Беларусі быў назначаны В.Кубэ 17ліпеня 1941г. Напраўляючыся ў Беларусь, Кубэ цверда верыў у сваё высокае прызначэнне для ажыццяўлення планаў "хуткай вайны" на Усходзе. Не ўтойваў ён і асноўнай задачы. "Мы пришли сюда с общей директивой управлять страной, использовать её экономику для ведения войны на востоке и вывезти из страны всё промышленное оборудование, которое можно вывезти.»

 

  У Мінск ён прыбыў 1 верасня 1941 г. У памяці жывых сведкаў жахлівай палітыкі фашысцкага генацыду  Кубэ быў, ёсць і застаецца катам. На тэрыторыі Беларусі, па афіцыйных дадзеных, у гады нямецка-фашысцкай акупацыі дзейнічала 260 канцэнтрацыйных лагераў па знішчэнні "чалавечага матэрыялу". "Фабрыкі смерці" ў Беларусі ўзводзіліся пры непасрэдным удзеле генеральнага камісара Кубэ. Як у сапраўднасці "шкадаваў" гаўляйтэр беларускі народ, гаворыць і такі факт. Пасля таго, як Кубэ ўдалося ўцалень пасля няўдалага палявання пад Баранавічамі, гаўляйтэр, вярнуўшыся ў Мінск, у адказ на гібель двух генералаў-паляўнічых аддаў загад на правядзенне апераныі пад умоўнай назвай "Чароўная флейта".  Пачалося своеасаблівае паляванне на мінчан. У выніку ў Мінску за тыдзень аперацыі было арыштавана 52 тысячы жыхароў горада. Многія з мінчан загінулі ў засценках гестапа.

 

  За гаўлянтэрам Кубэ партызаны і падподьшчыкі ганяліся даўно і настойліва. Было падрыхтавана некалькі варыянтаў замаху на В.Кубэ. Першы - непасрэдны напад на Кубэ ў час паездкі па горадзе. Але гэта адпала. Кубэ часта мяняу маршруты. Вуліцы, дзе ён праязджаў. пільна ахоўваліся. Адпаў і другі варыянт - падлажыць міну пад машыну Кубэ, але ў яго было тры машыны. Была задумка ўзарваць яго у персанальнай ложы ў драматычным тэатры, але ў ложу, якая пільна ахоўвалася, пранікнуць не ўдалося. Тады рашылі падабраць "ключы" да асабняка Кубэ.

  Мала хто зможа адказань на пытанне, а якім чынам трапіла ў акупіраваны Мінск магнітная міна? У вёсцы Янушкавічы (Лагойскі раён), стаяла калісьці хата Ф.А. Вярбіцкай, дзе ў 1943 годзе была перададзена партызанамі смяротна-небяслечная рэч. Тую міну з атрада "Дзімы", які базіраваўся пад Лагойскам і быў звязаны з галоўным разведвальным упраўленнем Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, прынесла ў Мінск Марыя Барысаўна Осіпапва. Гэта была міна з гадзіннікавым механізмам, разлічаным на суткі. Дакладней, міны было дэве, але спатрэбілася адна.

 

   У падполлі ў Марыі Барысаўны Осіпавай была клічка "Чорная". Да вайны яна жыла жыццём сваіх равеснікаў. Уступіла ў камсамол, актыўна зайшалася культурна-масавай работай. Вучылася ў Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школе, затым у Мінскім юрыдычным інстытуце. У студзені 1941 года яна была накіравана на працу у свой родны Мінскі юрыдычны інстытут -загадчыцай кабінета гісторыі партыі Але ў чэрвені грымнула вайша. Муж адразу ж пайшоў на фронт, а Марыя Барысаўна стала збіраць падпольную групу. Потым удалося звязаіліа з атрадам "Дзіма". У атрад падпольшчыкі дастаўлялі здабытыя звесткі, групамі прыводзілі акружэнцаў і савецкіх ваеннапалонных, якіх ўдавалася вырваць з лагера ў Масюкоўшчыне. Тут жа атрымоўвала заданне.

   Марыя Барысаўна Осіпава прыйшла да высновы, што ліквідаваць Кубэ, можна будзе толькі тады, калі ўдасца знайсці чалавека, які непасрэдна працуе ў рэзідэнцыі гаўляйтэра.

Мініяцюрнае смяротнае прыстасаванне, якое змясцілася ў дамскай сумачцы, палажыла пад матрац у спальні гаўлянтэра пакаёўка Алена Мазанік.

 

    На Алену Рыгораўну Мазанік удалося выйсці праз Мікалая Пахлябаева, які працаваў па заданню падпольшчыкаў у кінатэатры.

 

   Спачатку планавалася выкарыстаць яд. Але да кухні Алену Мазанік не падпускалі. I тады прыйшла думка выкарыстаць магнітную міну. За мінамі ў атрад Марыя Барысаўна пайшла разам з Марыяй Рыгораўнай Грыбоўскай - маці чацвярых дзяцей. Пайшлі пад відам гандлярак. якія хацелі вымяняць што-небудзь з адзення на прадукты. Міны Марыя Барысаўна пранесла ў кошыку з брусніцамі, паверх якога палажыла некалькі дзесткаў яек. Цяжэй за ўсё было прайсці паліцэйскія кардоны.

 

   На шчасце, міну ўдалося пранесці і на кватэру да Мазанік Марыя Барысаўна пайшла з Валянцінай Рыгораўнай Шуцкай (сястрой А.Мазанік). На кватэры яе навучылі заводзіць гадзіннікавы механізм выбуховага прыстасавання.

 

   У ноч перад устаноўкай міны Алена Мазанік і Валянціна Шуцкая не змаглі звесці вачэй. Раніцай падзялілі ампулы з ядам. Алена сказала - Калі мяне схопяць, то і за табой прыедуць. Калі удасца –бяжы, а не зможаш - сусрэнемся на віселіцы.

 

   Удалося. Устанавіўшы міну. Алена адпрасілася да зубнога ўрача. Валянціна таксама сказала, што патрэбна ісці да ўрача, таму што баліць нага. У опернага тэатра іх ужо чакала машына.

   У сакрэтным дакуменце, састаўленым обер-штурмфюрэрам Брэйерам пасля выбуху ў спальні Кубэ гаворыцца: “ Не подлежит сомнению, что Мария Осипова рано утром 21 сентября 1943г. доставила мины в Минск и там через посредника передала их Мазаннк, которая в это время находнлась в своей квартире ".

 

  У хуткім часе быў апублікаваны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні звання Героя Савецкаіз Саюза Марыі Барысаўне Осіпавай, Алене Рыгораўне Мазанік і Надзеі Віктараўне Траян, якая таксама актыўна удзельнічала ў падрыхтоўцы замаху. Нямецкія ж газеты таго часу, паведамлялі, што Алена Мазанік павешана.

 

   Валянціна Рыгораўна Шуцкая і каманазір атрада "Дзіма" Мікалай Пятровіч Федараў тым жа указам былі ўдастоены ордэна Леніна. А Мікалай Васільевіч Пахлябаеў быў выслежаны гестапаўцамі і загінуў разам з шаферам Мікалаем Фурцам, які вывозіў Мазанік, Осіпаву і Шуцкую з Мінска, пасля ўстаноукі міны ў спальні Кубэ.

 

  Пасля вайны Марыя Барысаўна Осіпава доўгі час працавала загадчыцай аддзела па памілаванню ў Прэзідыуме Вярхоўнага Савета БССР, чатырыжды выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета. Ганаровы грамадзянін Мінска. Марыя Барысаўна пайшла з жыцця 5 лютага 1999г.

 

   Алена Рыгораўна Мазанік закончыла Рэспубліканскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ, Мінскі педагагічны інстытут імя М Горкага, працавала ў Міністэрстве госкантролю БССР, намеснікам дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук БССР.  Герой Савецкага Саюза (1943), Заслужаны работнік культуры БССР. Памерла 7 красавіка 1996г.

 

Надзея Віктараўна Траян пераехала ў Маскву. Пасля вайны - дырэктар Навукова-даследчага інстытута санітарнай асветы Міністэрства аховы здароўя СССР Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. Член прэзідыума Савецкага камітэта ветэранаў вайны, Камітэта аховы міру. Старшыня выканкама Саюза грамадства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР.

Крыніца інфармацыі: 

Алена Рыгораўна Мазанік - імя легендарнае: краязнаўчы пакальнік літаратуры/ Пухавіцкая цэнтральная бібліятэка. - М.Горка, 2009.

Гэта цікава:

Подзвіг А.Мазанік у кіно

   Падзеі, якія адбыліся ў Мінску ў верасні 1943 года і ўдзельніцай якіх была Алена Мазанік нашлі сваё адлюстраванне ў кіно.

  У 1958 годзе на экраны выйшаў фільм "Гадзіннік спыніўся апоўначы"(Часы остановились в полночь)  зняты на кінастудыі "Беларусьфільм".

   У 2012 годзе быў зняты шматсерыйны тэлевізіўны фільм "Паляванне на гауляйтэра" (Охота на гауляйтера) зняты кінастудый "Беларусьфільм" сумесна з "Стар Медыя" Расія.

bottom of page