top of page
Спіс вёсак якія зніклі
У 30-я гады пачалася калектывізацыя, сталі рабіць ваенны палігон, і ўсе вёскі, хутары, што былі ў лесе за Таллю, пассялялі ў Тальку ці ў Слабодку».
Вёскі памерлі разам са сваімі садамі, вуліцамі, жыхарамі. Разам з усім пералічаным яны панеслі ў нябыт свае імёны, спрадвечныя імёны, у якія людзі ўклалі свае пачуцці, назіранні, уражанні.
Праўда, вёску Загібелька абессмяроціў Якуб Колас, напісаўшы пра яе некалькі вершаў.
Рэпішча. Так цяпер называюць ваенны палігон, утвораны ў лясным масіве.
Вось яны, некалі жывыя, а цяпер неіснуючыя, вёскі:
Загібелька,
Руды,
Крачкоў,
Баршчоўка,
Яблаўка,
Рабіна,
Стаўпішча,
Галінаўка,
Рэпішча,
Паплавы,
Дзяроўцы,
Вярхі,
Купала,
Гарадзішча.
bottom of page