Блужскі Бор
Назва выразна гаворыць аб сваім паходжанні, лёгка тлумачыцца прыроднымі асаблівасцямі мясцовасці.
Вёска у Блужскім с/с. За 18 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 57 км. ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Талька па лініі Мінск – Асіповічы, каля р.Свіслач (прыток р.Бярэзіна) 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2012).
За 1,5 км. на Пд ад вёскі, на левым беразе р.Свіслач, размешчаны археаланічны помнік - гарадзішча (жалезны век). За 1,2 км. на Пд ад вёскі, на левым беразе р.Свіслач, ва ўрочышчы Гарадзішча, справа ад дарогі ў в.Талька, размешчаны археалагічны помнік – курган. У 1897 г. 10 двароў, 75 жыхароў; у 1917 г. 22 двары, 138 жыхароў. З лютага да снежня 1918 г. ўрочышча акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў складзе БССР. З 1938 г. ў Талькаўскім с/с Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У гады вайны каял вёскі дзейнічала партызанская брыгада “Буравеснік”. У 1960 г. вёска, 49 жыхароў, у 2002 г. 2 жыхары; у 2007 г. 1 гаспадарка, 2 жыхары. У 2010 г. ў Блужскім с/с, 1 гаспадарка, 1 жыхар. У 2013 г. – на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.
Крыніца інфармацыі:
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.