top of page

Арэшкавічы

     Назва паходзіць ад слова «арэшнік». У наваколлях вёскі было, відаць, шмат арэшніку.

 

   Вёска у Блужскім с/с. За 26 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 75 км. ад Мінска, 3 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы, на р.Свіслач (прыток р.Бярэзіна). 64 гаспадаркт, 166 жыхароў (2012г.).

   

   За 1 км. ад вёскі, на левым беразе р.Свіслач, ва урочышчы Кінячка, размешчаны археал.помнік – курган. Вышыня 1,8 м, дыяметр 7 – 8 м. Насып здірванелы, знаходзіцца на краі поля.

   

     Арэшкавічы вядомы з 16ст. У 1599г. сяло, 29 дамоў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска увайшла у склад Расійскай імперыі. З 1793 г. ў Ігуменскім павеце Мінскай губерніі. У 1800 г. 25 двароў, 188 жыхароў, драўляная царква Пакрова Багародзіцы, карчма. У 1886 г. на базе царкоўна-прыхадской школы адчынена школа граматы. У 1897 г. 76 двароў, 501 жыхар, у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У1908 г. 90 двароў, 572 жыхары. У 1912 г. адчынена 1-класнае земскае народнае вучылішча. У 1917г. 114 двароў, 661 жыхар. З лютага да снежня 1918г. сяло акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. увайшла ў склад БССР. У 1922 г. у вёсцы працавала школа 1-й ступені ( каля 50 хлопчыкаў і 13 дзяўчынак). У пачатку 1930-х г. працаваў каогас “Арэшкавічы”, была кузня. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямкцка – фашысцкімі захопнікамі. У 1960 г. вёска ўвайшла у склад Талькаўскага с/с, 271 жыхар; у 1969 г. 82 двары, 205 жыхароў, цэнтр калгаса імя С.М.Кірава. У 1990 г. у вёсцы працавалі базавая школа, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт. комплексы прыёмны пункт, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, майстэрні па рамонце сельска-гаспадарчай тэхнікі, жывёлагадоўчая ферма. У 2002 г. у вёсцы 84 гаспадаркі, 233 жыхары; у 2007 г. 77 гаспадарак, 197 жыхароў. У 2010 г. вёска увайшла ў склад Блужскага с/с, 76 гаспадарак, 189 жыхароў. У 2013 г.  – на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырваны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”. Радзіма Народнага артыста СССР І.І.Жыновіча. 

 

 

 

 

Крыніца інфармацыі:

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.

bottom of page