Паддзягцярня
Вёска ўзнікла каля таго месца, дзе раней выраблялі дзёгаць, адсюль і назва.
Вёска ў Блужскім с/с. За 8,5 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 63,5 км. ад Мінска, 3,5 км. ад чыгуначнай станцыі Блужа на лініі Мінск – Асіповічы. 26 гаспадарак, 56 жыхароў (2012).
У пачатку 20 ст. ўрочышча ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерніі, 34 двары, 213 жыхароў. З лютага да снежня 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з жніўн 1919 г. да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў БССР. У 1921 г. 47 двароў, 198 жыхароў, была школа 1-й ступені. У пачатку 1930-х г. працаваў калгас “Чырвоны май”, дзейнічала кузня. У ВАВ з канца 1941 г. да пачатку 1944 г. акупіравана нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У 1960 г. вёска ў Блужскім с/с, 303 жыхары. У 2002 г. 48 гаспадарак, 103 жыхары; у 2010 г. 32 гаспадаркі, 62 жыхары. У 2013 г. на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.
Радзіма Героя Савецкага Саюза А.Р.Мазанік і Героя Савецкага Саюза М.П.Чэпіка.
Крыніца інфармацыі:
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.