top of page

Гарадзень

    Вёска ў Блужскім с/с. За 18 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 73 км. ад Мінска, 14 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы, на р.Свіслач (прыток р.Бярэзіна). 7 гаспадарак, 8 жыхароў (2012).

 

    У 1844 г. засценак Гарадзенка ў складзе маёнтка Дзядзілавічы, уласнасць А.Слізня, 1 двор, 6 душ; былі вінакурня, водны млын, карчма. З лютага да снежня 1918 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, з жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў складзе БССР. У ВАВ з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У 1960 г. ў Блужскім с/с, 115 жыхароў. У 2002 г. 19 гаспадарак, 24 жыхары, у складзе калгаса “1 Мая”; у 2010 г. 8 гаспадарак, 9 жыхароў. У 2013 г. – на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”.

 

 

Крыніца інфармацыі:

Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.

Гэта цікава:

bottom of page