Лявонаўка
Назва вёскі паходзіць ад імя Лявон.
Вёска у Блужскім с/с. За 26 км. на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 81 км ад Мінска, 7 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы. 12 гаспадарак, 17 жыхароў (2012).
Занавана ў 1920-я г. У 1926 г. пасёлак, 7 двароў, 38 жыхароў. У ВАВ з канца чэрвеня 1941г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашыстцкімі захопнікамі. У 1960 г. пасёлак у Талькаўскім с/с, 126 жыхароў. У 1980 г. ў калгасе імя С.М.Кірава; у 2002 г. 21 гаспадарка, 46 жыхароў. У 2010 г. вёска ў Блужскім с/с, 10 гаспадарак, 17 жыхароў. У 2013 г. на тэрыторыі сельска-гаспадарчага філіяла “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод ігрыстых вінаў”.
Крыніца інфармацыі:
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.