Каменка
Гэта назва паходзіць ад слова «камень». На палях той вёскі было многа камянёў-валуноў. Людзі штогод збіраюць іх, зносяць на ўскрай поля, але каменне ўсё роўна не меншае. Гэтыя валуны прынёс на Беларусь старажытны ледавік са Скандынаўскіх гор.
Вёска ў Блужскім с/с. За 26 км. ад Мар’інай Горкі, 81 км. ад Мінска, 7 км. ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск – Асіповічы. 16 гаспадарак, 21 жыхар (2012).
У сярэдзіне 19 ст. вёска Каміенка ў Блужскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерніі, уласнасць Лісоўскага. У 1897 г. 36 двароў, 199 жыхароў. У 1917 г. 4 двароў, 199 жыхароў; фальварак – 12 жыхароў. У жніўні 1917 г. адбываліся сялянскія хваляванні. З лютага да снежня 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з ніўня 1919 г да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. ў БССР. У пачатку 1930-х г. працаваў калгас “Новае жыццё”, была кузня. У ВАВ з канца 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нмецка-фашыстцкімі захопнікамі, якія 23.01.1943 г. зншчылі тут 10 жыхароў. У 1960 г. ў вёсцы 168 жыхароў. У 2002 г. ў Суцінскім с/с, 26 гаспадарак, 38 жыхароў; у 2010 г. 21 гаспадарка, 27 жыхароў. З 2013 г. ў Блужскім с/с.
На тэрыторыі вёскі знаходзіцца магіла ахвяр фашызму.
Крыніца інфармацыі:
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.8. Мінская вобласць. Кн.4/ рэдкал.: Т.У.Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія наук Беларусі; Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”. – Мінск: Беларус.энцыкл. імя П.Броўкі,2013. – 528 с.:іл.